19 красавiка 2024, Пятніца, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі «Рух супраць БелАЭС»: Беларускія ўлады злачынна ставяцца да пандэміі

5
Літоўскі «Рух супраць БелАЭС»: Беларускія ўлады злачынна ставяцца да пандэміі

Успышка каранавірусу на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС пагражае бяспецы Еўропы.

Літоўскі «Рух супраць Астравецкай АЭС» заявіў, што ўспышка каранавірусу, у тым ліку на будаўнічай пляцоўцы Астравецкай АЭС, павялічвае пагрозы бяспецы Еўропы, паведамляе карэспандэнт Charter97.org у Вільні.

«Калі каранавірус дадаецца да частых тэхнічных памылак і канструктыўных дэфектаў, стандарты бяспекі Астравецкай АЭС падаюць да беспрэцэдэнтнага мінімуму. Развіццё сітуацыі можа быць надзвычай небяспечным. Мы больш не можам пасіўна назіраць за безадказным і проста злачынным стаўленнем беларускіх уладаў да пандэміі. Сам Лукашэнка можа прыняць пяцьдзесят грамаў, працаваць на палетках або гуляць у хакей, але такія «лекі» не дапамогуць Астраўцу, беларусам і, у канчатковым рахунку, усёй Еўропе», - заявіў старшыня праўлення «Руху супраць Астравецкай АЭС», еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Аўштравічус.

«Рух супраць Астравецкай АЭС» адзначае, што Літва абавязаная адрэагаваць на паведамленні пра тое, што з будаўнічай пляцоўкі Астравецкай АЭС былі шпіталізаваныя працоўныя з каранавірусам.

Чалец праўлення руху, дэпутат парламента Літвы Жыгімантас Павільёніс заявіў, што ў цяперашніх варунках Еўразвяз не можа надаваць ніякай фінансавай падтрымкі беларускаму рэжыму.

«Кіраўнік Беларусі, які яшчэ не распачаў ніякіх крокаў для прадухілення распаўсюджвання каранавіруса і «астравецкага віруса», ужо звярнуўся па дапамогу да Еўрапейскага Звязу. Мы мяркуем, што падтрымка падаткааплатнікаў Літвы і Еўропы можа быць выкарыстаная толькі непасрэдна да грамадзян Беларусі, якія не маюць магчымасці абараніць сябе ад віруса, але, вядома, не да рэжыму Лукашэнкі, які дэманструе цалкам безадказныя паводзіны праз распаўсюд абодвух смяротных вірусаў», - заявіў Павільёніс.

«Рух супраць Астравецкай АЭС» ініцыяваў міжнародную петыцыю Еўрапарламенту, якую ўжо падпісалі больш за 9 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках