6 чэрвеня 2020, Субота, 18:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times параіла паслухаць гурт «Стары Ольса»

6
Financial Times параіла паслухаць гурт «Стары Ольса»

Беларускі гурт трапіў у топ-10 ад амерыканскай газеты.

Газета Financial Times (пераклад - belmir.by) апублікавала сёння матэрыял пад назвай «Топ-10 класічных канцэртаў для праслухоўвання анлайн на гэтым тыдні».

Сярод іншага аўтар тэксту Ханна Непілава раіць паслухаць запісы трансляцый Еўрапейскага дня старадаўняй музыкі, які прайшоў 21 сакавіка 2020 года, і традыцыйна адзначаецца ў дзень нараджэння Іагана Себасцьяна Баха.

З яе слоў, самы відавочны выбар - Стывен Дэвайн з 48 прэлюдый і фугамі Баха на клавесіне, якія ён выконвае ў Нацыянальным цэнтры старадаўняй музыкі ў брытанскім Ёрку.

«Для чагосьці трохі іншага ёсць беларускі гурт «Стары Ольса», які выконвае сярэднявечную музыку часоў Вялікага Kняства Літоўскага», - дадае Ханна.