25 красавiка 2024, Чацвер, 18:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Са знішчальнікамі народа беларусы пачынаюць змагацца ўсур'ёз

39
Са знішчальнікамі народа беларусы пачынаюць змагацца ўсур'ёз
ІЛЬЯ МІЛЬШТЭЙН
ФОТА: SNOB.RU

Пра гэта кажа гістарычны досвед.

«Сказаць, што правадыр Беларусі хваравіта ўспрымае сітуацыю, звязаную з каранавірусам, - гэта не сказаць амаль нічога. Інфекцыйнага агента пад назвай SARS-CoV-2 Лукашэнка залічвае да асабістых ворагаў, накшталт непрымірымых сваіх апазіцыянераў... Бо ўсе яны замахваюцца на святое. На ягоную ўладу», - піша расейскі публіцыст Ілья Мільштэйн у калонцы на сайце graniru.org.

«Пры гэтым сродкі, з дапамогай якіх Лукашэнка супрацьстаіць старым ворагам, тут не пасуюць.

На пандэмію не адправіш эскадроны смерці. Яе не збіць да крыві на менскіх плошчах. Не раскідаць па турмах і не выгнаць у эміграцыю. З ёй, як з Расеяй, не паскандаліць, заявіўшы на ўвесь свет, што яна «нас на ракам паставіла праз вуглевадароды». У яе нічога не выпрасіш, зноў і зноў імітуючы разварот на Захад у замежнай палітыцы.

Між іншым змагацца з эпідэміяй, прымаючы тыя смелыя карантынныя захады, да якіх сёння схіляецца практычна ўсё адукаванае і нават не зусім адукаванае чалавецтва, Лукашэнка не рызыкуе. Паколькі лепш за іншых ведае пра стан, да якога за чвэрць стагоддзя з гакам аднаасобнага панавання давёў беларускую эканоміку. Ён баіцца, што краіна проста не вытрымае, калі пойдзе па шляху Амерыкі і Расеі, Еўропы і Азіі. Калі ён раптоўна закрые ўсе стадыёны і нехарчовыя крамы, кавярні і рэстарацыі, школы і культурныя ўстановы, храмы і могілкі. Ён мяркуе, што краіну напаткае катастрофа, а яго змятуць.

Таму паводзіць сябе як уласціва непісьменнаму савецкаму мандарыну пры сутыкненні з незразумелай трасцай накшталт Чарнобыля. У якасці эфектыўных супрацьвірусных зёлак прапісвае насельніцтву гарэлку дзеля паляпшэння імунітэту, язду на трактары з мэтай падвышэння ўраджайнасці, а таксама саўну і хакей - для агульнага развіцця. На Вялікдзень заклікае праваслаўных ісці ў царкву і сам туды накіроўваецца з улюбёным сынам Міколкам. У клопаце пра душэўнае здароўі нацыі, засакрэчвае інфармацыю Міністэрства аховы здароўя. І ўсёй душой ненавідзіць «каранавірусны псіхоз», бачачы ў ім змову цёмных сіл, якія мараць пра перадзел свету. «Мы гэтыя вірусы перажываем кожны год», - наўпрост заяўляе ён пад скляпеннямі храма і, прысаромліваючы вернікаў, распавядае пра тое, як цяжка яму аднаму «ісці супраць плыні». Цяжка, але куды дзявацца?

Дзявацца Лукашэнка, на ягоную думку, няма куды, і таму ёсць, апроч іншых, яшчэ адна прычына, якая прымушае яго з падвоенай упартасцю ігнараваць пандэмію і ненавідзець яе разносчыка: прэзідэнцкія выбары, якія павінны адбыцца не пазней за 30 жніўня. Пра што ён таксама кажа са шчырасцю...

Карціна захворвання бачыцца закончанай.

Так пачынаецца ў Беларусі гэтая бяспрыкладная прэзідэнцкая гонка, падчас якой мясцовы правадыр збіраецца дабегчы да фінішу, спаборнічаючы са смерцю. Наўрад ці уласнай, хоць і такі варыянт развіцця падзей не выключаны, толькі малаімаверны, што ён пра гэта сур'ёзна задумваецца. Для нязменных правадыроў, прырослых да крэслаў, такія думкі не характэрныя. Ён ставіць небывалы экспэрымент на суграмадзянах, адначасова паведамляючы ім пра тое, што «ў Беларусі ніхто ад каранавіруса не памёр і не памрэ», забіваючы і гонячы на забой. Лукашэнка сцвярджае, што ўсе дагэтуль загінулыя ад віруса памерлі, бо мелі ў анамнезе «букет хранічных хвароб», збіраючыся і далей у тым жа духу каментаваць гэтыя, ці разумееце, выпадковыя здарэнні і актыўна плануючы далейшыя забойствы. Лукашэнка мае намер 25 красавіка правесці агульнарэспубліканскі суботнік, а 9 траўня, у піку расейскаму прэзідэнту, які не страціў рэшткі разважлівасці, парад Перамогі.

Ці дабяжыць - паглядзім. Персанальна Аляксандр Рыгоравіч, ужо слаба адрознівае беларускага выбарца ад паўночнакарэйскага або туркменскага, на зададзеную тэму выказваецца з прадказальным аптымізмам. «Я цяпер не бачу, што мы ў чымсьці памыліліся. Пакуль», - прамаўляе ён, Бога не баючыся, у той царкве, дзе абяцае электарату «сумленныя выбары». Аднак ключавое слова тут «пакуль», а галоўная праблема для аўтакрата зводзіцца да таго, што беларусы ўсё ж прыкметна адрозніваюцца ад няшчасных прыхільнікаў чучхэ і жыхароў краіны, у якой за вулічную балбатню пра каранавірус балбатуноў могуць арыштаваць.

Пры ўсёй іх талерантнасці, беларусы, як паказвае гістарычны досвед, да масавага свайго вынішчэння ставяцца дрэнна, і з тымі, хто іх забівае, змагаюцца да апошняга патрона. Гэта яшчэ не позна усвядоміць і самому Лукашэнку, і асабліва тым асобам з ягонага найбліжэйшага атачэння, якія атрымалі больш якасную адукацыю ў параўнанні з былым старшынём саўгаса. І разумеюць, што нават грунтоўныя эканамічныя рызыкі нішто побач з пагрозай вымірання беларускага народа. Магчыма, яны ва ўласцівай ім мяккай манеры здолеюць гэта растлумачыць свайму цвёрдахрыбетнаму правадыру. Магчыма, не здолеюць і тады скарыстаюць іншы спосабам пераканання, непрыемна здзіўляючы шэфа грубымі манерамі».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках