16 красавiка 2024, aўторак, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк

3
Памёр легендарны беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк
АНАТОЛЬ БЕРАЗЮК
ФОТА САЙТА: BOBRUISK.RU

Больш за тры дзясяткі сваіх пераможных баёў ён заканчваў у першым раундзе накаўтам.

У Бабруйску памёр вядомы беларускі баксёр і трэнер Анатоль Беразюк. Яму было 69 гадоў, паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі бокса. Беразюк - двухразовы чэмпіён СССР, майстар спорту міжнароднага класа. Пасля заканчэння спартовай кар'еры з 1977-га працаваў трэнерам, быў віцэ-прэзідэнтам Асацыяцыі прафесійнага бокса Беларусі.

Вядома, што ў дзяцінстве Анатоль Беразюк сур'ёзна займаўся гімнастыкай, веславаннем, але ў выніку аддаў перавагу боксу. Яго называюць легендарным, унікальным баксёрам. Больш за тры дзясяткі сваіх пераможных баёў ён заканчваў у першым раундзе накаўтам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках