25 красавiка 2024, Чацвер, 14:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці можна дарослым піць малако?

20
Ці можна дарослым піць малако?

Адны сцвярджаюць, што гэта карысна для арганізма, а іншыя імкнуцца ад яго адмовіцца.

Доўгі час меркавалася, што адна шклянка малака забяспечвае 30% дзённай патрэбы арганізму ў кальцыі, і карысць малака была бясспрэчная. Больш за тое, ужыванне малака ў шмат якіх краінах рэкамендаванае людзям сярэдняга веку для ранняга папярэджання старэчай крохкасці костак. Даследаванне пад кіраўніцтвам Ўолтара Ўілета, доктара медыцынскіх навук Гарвардскай школы грамадскай аховы здароўя ў Бостане паказала, што малако ў гэтым выпадку не прыносіць ніякай даведзенай карысці. Навукоўцы разгледзелі шэсць даследаванняў, у якіх узялі ўдзел амаль 200 000 жанчын, і не знайшлі ніякай сувязі паміж спажываннем малака і зніжэннем рызыкі пераломаў, піша «Папулярная механіка».

А шведскія даследнікі выявілі нават небяспеку ўжывання малака дарослымі людзьмі. У Швецыі былі вывучаны звесткі 60 000 жанчын, і высветлілася, што тыя з іх, хто ўжываў штодня па 0,5 літра малака, мелі на 60% больш шанцаў атрымаць пералом шыйкі сцягна. Гіпотэза навукоўцаў палягае ў тым, што ў малацэ, акрамя кальцыю, у вялікай колькасці змяшчаецца лактоза (малочны цукар), які не засвойваецца арганізмам дарослага чалавека і спрыяе якраз аслабленню костак.

Адкуль жа тады браць кальцый? Сусветная арганізацыя аховы здароўя ўважае за дастатковую дозу для дарослага чалавека 400-500 мг кальцыю на дзень. Яны змяшчаюцца ў дзвюх талерках аўсянай кашы (без малака). Акрамя аўсянай кашы - брокалі, белая капуста, фасоля, міндаль, сардзіны і соевы тварог тофу ў штодзённым рацыёне цалкам задавальняюць вашу патрэбу ў кальцыі.

«Малако - крыніца вітаміну D»

Вітамін D важны для засваення кальцыю. Пры гэтым, акрамя малака, ён змяшчаецца ў яйках, пячонцы, ялавічыне, тлустай рыбе і некаторых крупах, а таксама выпрацоўваецца нашым уласным арганізмам пад уздзеяннем сонечных прамянёў. Але вось што цікава: паводле звестак даследавання 2014 года дарослыя людзі, якія прымалі на працягу года прадпісаныя лекарамі дозы вітаміну D у якасці узбагачэння рацыёну, не прадэманстравалі больш моцных костак у параўнанні з кантрольнай групай. Гэта значыць, мацунак вашай касцявой тканкі ад вашага рацыёну залежыць вельмі мала, калі наогул залежыць.

«Дарослыя не засвойваюць малако»

А вось гэта праўда. 65% дарослых маюць розную ступень непераноснасці лактозы, якая прычыняецца да газаўтварэнню ў жываце. У азіяцкіх краінах да 90% дарослых людзей не здольныя ператраўляць малако. Гэта звязана з тым, што пасля таго, як мы выходзім з веку немаўляці, арганізм перастае выпрацоўваць фэрмэнты, якія адказваюць за перапрацоўванне малочнага цукру. Але ёсць і добрая навіна: мы па-ранейшаму можам ужываць малако ва ўжо фэрмэнтаваным, перапрацаваным да нас выглядзе, то бок кісла-малочныя вырабы.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках