18 красавiка 2024, Чацвер, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння адзначае 70-годдзе хакейны трэнер Уладзімір Крыкуноў

2
Сёння адзначае 70-годдзе хакейны трэнер Уладзімір Крыкуноў
УЛАДЗІМІР КРЫКУНОЎ
ФОТА: KAZAN.RU

Менавіта пад яго кіраўніцтвам каманда Беларусі атрымала знакамітую перамогу над швэдамі ў Солт-Лэйк-Сіці.

Вядомы расейскі спецыяліст Уладзімір Крыкуноў 23 красавіка святкуе 70-гадовы юбілей, піша "Прессбол".

Уладзімір Васільевіч нарадзіўся ў Кірава-Чапецку. У вышэйшай лізе чэмпіянату СССР выступаў за клубы "Крышталь" (Саратаў), "Крылы Саветаў" (Масква), "Дынама" (Рыга). Усяго правёў 382 матчы, набраў 78 балаў.

У складзе каманды СССР браў удзел у першым Кубку Канады 1976 года.

Трэнерскую кар'еру пачаў, стаўшы гульцам трэнерам менскага "Дынама". Пазней Крыкуноў узначальваў славенскую каманду "Цэле" затым - каманду Славеніі. З 1999 да 2001 года ўзначальвае казанскі "Ак Барс".

У 2002 годзе быў трэнерам каманды Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці, дзе беларусы сенсацыйна падолелі швэдаў у чвэрцьфінале.

Зараз Крыкуноў узначальвае маскоўскае "Дынама".

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках