16 красавiка 2024, aўторак, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто выратуе беларускіх лекараў?

48
Хто выратуе беларускіх лекараў?
Наталля Радзіна

Што дзень - новае паведамленне пра смерці медыкаў у Беларусі.

Заражаюцца лекары, медсёстры, фельчары, санітары, кіроўцы “хуткіх дапамог” Паміраюць проста на працоўных месцах, як гэта адбылося з рэаніматолагам у Лідзе і медсястрой у Віцебску. Паміраюць у палатах тых жа шпіталяў, у якіх спрабавалі ратаваць жыццё людзей.

У шпіталях, якія цяпер перапоўненыя заражанымі каранавірусам, не стае элементарных сродкаў аховы: не тое што процічумных гарнітураў (яны ўвогуле рэдка дзе ёсць), простых рэспіратараў. Паміраюць маладыя, без хранічных захворванняў.

Лік заражаных медыкаў ужо ідзе на тысячы. Я нават баюся ўявіць гэты лік, калі некалькі тыдняў таму кіраўнік Міністэрства аховы здароўя прабрахаўся, што заражаныя больш за 300 медработнікаў. Трэба ўлічваць, што ўвесь гэты час колькасць хворых на каранавірус расла далей у экспанэнце, а ўлады традыцыйна хлусяць і заніжаюць лічбы.

Вядома, смерці ўсіх загінулых у Беларусі ад каранавіруса - на сумленні Лукашэнкі, які са злачыннай упартасцю працягвае ігнараванне пандэміі і не робіць захадаў для аховы людзей.

Але, халера на яго, колькі будзе доўжыцца гэтая хада на загубу з нашай стараны?! Колькі мае памерці медработнікаў, настаўнікаў, інжынераў, актораў, пенсіянераў, каб мы сталі нарэшце абараняць сябе, сваіх блізкіх, сваіх родных?

Як доўга самі медыкі, якія пачынаюць паміраць адзін за адным, будуць выконваць злачынныя распараджэння Міністэрства аховы здароўя і хаваць колькасць заражаных каранавірусам? Як доўга яны будуць маўчаць і не апавядаць пра тое, што адбываецца, як гэта робяць іхнія калегі ва ўсім свеце? Бо кожны такі зварот - ратуе жыццё, людзі пачынаюць разумець небяспеку пандэміі і выконваюць карантынныя захады.

Такія публічныя звароты лекараў прымусілі ўрады шмат якіх краін даваць сумленную статыстыку і не маніпуляваць з лічбамі тых, хто захварэў на каранавірус, а пратэсты медыкаў паўплывалі на гарантаванне для іх захадаў ахоўнага характару ды істотнага паляпшэння варункаў працы.

Нашы ж лекары пакуль проста паміраюць, ратуючы жыццё іншых. Але хто ўратуе іх?

Хоць хто наогул павінен нас ратаваць, акрамя нас саміх?

Наталля Радзіна, галоўная рэдактарка сharter97.org, «Фэйсбук»

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках