29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінскі хакеіст «Нёмана»: Вірус змяніў маё меркаванне пра Беларусь

7
Фінскі хакеіст «Нёмана»: Вірус змяніў маё меркаванне пра Беларусь
ВАЛТЭРЫ ХІЕТАНЕН
ФОТА MTV.FI

Валтэры Хіетанен распавёў, як заразіўся COVID-19 у Гародні.

Абаронца Валтэры Хіетанен, які ў гэтым сезоне выступаў за «Нёман», распавёў фінскаму выданню jatkoaika (пераклад - tut.by) аб тым, як заразіўся ў Беларусі каранавірусам.

«Мы ўчатырох вярнуліся ў Фінляндыю з Беларусі 13 красавіка. Трое з нас былі правераныя ў Хельсінкі пасля прылёту, і пазней выявілася, што ў кожнага быў знойдзены каранавірус. Імаверна, гэты вірус быў і ў чацвёртага, бо мы былі ў адной кампаніі.

У нас ні ў кога не было сімптомаў пасля прылёту. У мяне былі сімптомы грыпу і галаўныя болі за тыдзень да нашага вяртання ў Фінляндыю, але тэмпературы не было. Было дзіўна, калі высветлілася, што ў нас каранавірус. Але на шчасце, цяпер усё добра. Я знаходжуся на хатнім карантыне і прабуду на ім яшчэ некалькі дзён.

У мяне было дзіўнае і супярэчлівае пачуццё: у Фінляндыі і іншых краінах спартыўныя пляцоўкі, месцы адпачынку і межы пачалі закрывацца, тады як наш хакейны сезон быў у самым разгары.

Што да майго знаходжання ў чэмпіянаце Беларусі, то ў мяне першапачаткова не было вялікіх чаканняў ад яго. Быў гатовы да не вельмі высокага ўзроўню спаборнікаў. Але, думаю, правёў добры час у Гародні. Траўма трохі змяніла планы, затое мне ўдалося пазбегнуць цесных кантактаў на лёдзе, седзячы ў зале. Вядома, каранавірус моцна паўплываў на маё меркаванне пра Беларусь», - прыводзіць словы Хіетанена jatkoaika.com.

Акрамя Валтэры Хіетанена ў Гародні выступалі яшчэ тры фінскія хакеісты: Ёёнас Хуры, Самі Йекунен і Ціма Хільтунен.

Нагадаем, што ўчора пацвердзілася інфармацыя пра тое, што ў гарадзенскім «Нёмане» адбылася ўспышка каранавірусу. Каманда з 18 красавіка на карантыне.

Таксама каранавірус знайшлі ў гарадзенскага школьніка, гульца юнацкай каманды ў хакеі: тры класы ў яго школе на карантыне.

Каранавірус знойдзены і ў экс-хакеіста нацыянальнай каманды Беларусі, а цяпер гульца каманды Лукашэнкі Дзмітрыя Мялешкі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках