20 красавiка 2024, Субота, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адно слова Тома Круза ў фільме ацанілі ў 7 тысяч даляраў

5
Адно слова Тома Круза ў фільме ацанілі ў 7 тысяч даляраў

За кожныя дзесяць секунд працы на здымачнай пляцоўцы артыст атрымлівае больш за 200 тысяч даляраў.

Адно слова амерыканскага актора Тома Круза ў фільме ацанілі ў 7 тысяч даляраў. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на партал CinemaBlend.

Удакладняецца, што за кожныя дзесяць секунд працы на здымачнай пляцоўцы артыст атрымлівае больш за 200 тысяч даляраў. Гэтыя разлікі засноўваліся на ўсіх карцінах, у якіх Круз зняўся за апошнія 40 гадоў. Пры гэтым Круз часта атрымлівае не толькі традыцыйны ганарар за фільм, але і адсотак ад прыбытку, які прынёс той ці іншы праект.

На сайце прыводзяцца звесткі і пра іншыя зоркі. Так, Курт Расэл зарабляе прыкладна 5,6 тысячы даляраў за слова, а Джоні Дэп - 4,8 тысячы даляраў.

У снежні 2019 года на сайце Just Jared быў апублікаваны спіс знакамітасцяў з самымі высокімі ганарарамі. Лідарам рэйтынгу стаў Кіану Рыўз, які запрацаваў дзякуючы трылогіі «Матрыца» 250 мільёнаў даляраў. На другім месцы быў Брус Уіліс, чый прыбытак пасля выхаду карціны «Шостае пачуццё» склаў 120 мільёнаў даляраў. На трэцім месцы - Том Круз, якому кінастужка «Вайна светаў» прынесла 100 мільёнаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках