2 чэрвеня 2020, aўторак, 16:52
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадары афіцэры, спыніце гэта вар'яцтва

44
Спадары афіцэры, спыніце гэта вар'яцтва

Салдат гоняць на парад смерці, а маці чакаюць «пахавальных лістоў».

Усе, хто ўжо памёр ад каранавіруса ў Беларусі - а іх, са звестак незалежных СМІ і блогераў, сотні - на сумленні кіраўніцтва краіны і асабіста Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў новым выпуску на Youtube-канале вядомага блогера Алеся Круткіна, піша прэс-служба "Еўрапейскай Беларусі".

- Каранавіруса дабраўся да вайсковых частак, - кажа відэаблогер. Толькі за апошні тыдзень нам стала вядома аб новых асяродках заражэння сярод вайскоўцаў у Печах пад Барысавам, Бабруйску, Слоніме, Менску, Менскім раёне

У спецназаўца з вайсковай часткі 3310, якая размяшчаецца ў вёсцы Аколіца пад Менскам, пацвердзілі дыягназ Covid-19. Усіх з брыгады, хто хоць неяк кантактаваў з ім, перасялілі ў адну казарму. Брыгада на строгім карантыне. Заўтра іх павязуць на базу ў Валоўшчыну на месяц.

Бабруйск, 83-і асобны інжынерна-аэрадромны полк. Двух салдат шпіталізавалі ў Бабруйскую цэнтральную лякарню з дыягназам "каранавіруса". Тэрмінавікоў і кантрактнікаў падзялілі.

Менск, 120-я Асобная механізаваная брыгада, в/ч 04147, шмат пнеўманій, неафіцыйна паведамілі пра тое, што ёсць пацверджаны дыягназ Covid-19. Наведванні і звальненні цяпер забароненыя.

Вайсковая частка 04104 ва Уруччы. У адной толькі роце забралі 38 чалавек з пнеўманіяй. У жаўнераў забралі тэлефоны. Тыя, у каго тэмпература да 38 і вышэй, не дайшла - яны проста ў казарме ляжаць, іх у санчастку не пераводзяць, лекаў не даюць. Гэта тая самая частка, якая бярэ ўдзел у рэпетыцыі параду.

"У частцы ў Печах - больш за сотню пнеўманій. Здаровыя маладыя мужыкі кашляюць і смаркаюцца. Шмат каго спачатку адправілі ў "інфекцыёнку", але імкнуцца там доўга не трымаць. Афіцыйна нікога з Covid-19 няма, вядома. Да параду рыхтуюцца. Спатканні і звальнення - пад забаронай. Масак ні ў каго няма. Толькі праз тэлефон у выхадныя сын змог паведаміць інфармацыю", - піша маці яшчэ аднаго вайскоўца.

Мянчук распавёў пра распаўсюд каранавіруса сярод вайскоўцаў у Барысаве. Паводле ягоных слоў, яны дастаўлены ў Вайсковы шпіталь на праспекце Машэрава ў Менску. Маці чытача працуе ў гэтай установе аховы здароўя, ён даслаў скрыншоты перапіскі з ёй. Падаем цытаты з размовы:

- Усё так сур'ёзна?

- У нас 2 лекары і медсёстры з практалагічнага аддзялення з пацверджаным дыягназам.

- Іх шпіталізавалі куды або ў шпіталі лекуюцца?

- Гэта не жарт, гэта сур'ёзна! Шпіталізавалі ў 6-ку і ў 10-ку [гарадскія клінічныя лякарні №6 і №10 у Менску]! Паколькі мы мелі кантакт з імі, то таксама разглядаемся як кантактны! Дзякуй усё ў мяне ёсць! Толькі жадання працаваць няма.

- 200-я ў вас ёсць? Ад кароны?

- 5 за адну ноч. 3 красавіка.

- Ад кароны?

- У нас вайсковая арганізацыя... Ад пнеўманіі. А з Барысава больш за ўсё нам дастаўляюць з часткі з пнеўманіяй. Працуеце ну і сцяг у рукі! Менш ведаеш - лепш працуеш. Самае страшнае - не ведаеш, калі гэта скончыцца!

- Мне так здаецца, што ў нас усё толькі пачынаецца.

- А што людзям рабіць? І нам кажуць, што ўсё горшае яшчэ наперадзе! У сакавіку толькі з Барысава наша рэанімацыя даставіла да нас 20 найцяжэйшых пнеўманій. Адзін памёр, 20-гадовы шараговец.

- Карона?

- Але праўду ніхто не напіша. У нас няма такога дыягназу! Ведаеш чаму... Салдаты ж за мяжой не бываюць. Напішуць пнеўманія. А што бацькі? Добра, лекара можна зразумець, ён чалавек паднявольны, што сказалі, тое і будзе казаць. Усё, давай, пакуль, заўтра а 6:00 уздым на працу. Як я ўжо стамілася кожны дзень уставаць а 6:00.

Інфармацыі пра сітуацыю з каранавірусам у ВС паступае вельмі мала, бо ў многіх вайсковых частках салдатам забараняюць карыстацца тэлефонамі, а спатканні абмежаваныя. Я пералічыў толькі тыя звесткі, якія ўдалося пацвердзіць дзякуючы надзейным крыніцам.

Казарма - гэта тэрыторыя, дзе людзі шчыльна паміж сабой кантактуюць, адкуль ты нікуды не дзенешся і на самаізаляцыю пры нармальным самаадчуванні разлічваць нельга.

Медыцына ў вайсковых частках пакідае жадаць лепшага. Калі табе, напрыклад, баліць галава, то могуць, вядома, адправіць у ізалятар, але не заўсёды. Калі тэмпература, то тыдзень патрымаюць на парацэтамоле і далей служыць ідзеш.

Падчас набору гарантаваць тое, што ў вайсковыя часткі не патрапяць новыя заражаныя жаўнеры немагчыма. Яны прыйдуць, і пачнецца ланцуговая рэакцыя.

Таму вайсковыя часткі сёння становяцца аднымі з самых небяспечных асяродкаў заражэння. Таксама, як і турмы, калоніі, шматлікія раённыя лякарні, дзе не стае ні абсталявання, ні ложкамесцаў, ні персаналу.

Бяздзейнасць уладаў падчас пандэміі - гэта дзяржаўнае злачынства. Усе, хто ўжо памёр ад каранавіруса ў Беларусі - а іх, з нашых звестак, сотні - на сумленні кіраўніцтва краіны і асабіста Лукашэнкі. Далей будзе толькі горш. Ужо цяпер у лякарні паступаюць людзі, якія заразіліся падчас Вялікадня. Кожны дзень узнікаюць новыя асяродкі заражэння ў школах і ВНУ. Паміраюць лекары, медсёстры, работнікі "хуткай дапамогі". Наперадзе - суботнікі і парад. Нашы браты-расейцы скасавалі масавае святкаванне Дня Перамогі, а нашы браты-ўкраінцы перанеслі набор. Нашых салдат гоняць на Парад смерці, а маці маладых беларусаў чакаюць "пахавальныя лісты"- не з фронту, як у Вялікую айчынную, а з вайсковых частак, якія сёння становяцца лагерамі смерці.

Спадары афіцэры! Спыніце гэта вар'яцтва. Хай салдаты для вас чужыя людзі, але яны ж разнясуць гэтую заразу далей. І хто ведае, ці не апынецца сярод новых хворых вашая маці, сястра, жонка, дзіця.

25 красавіка 1974 года, роўна 46 гадоў таму, вашыя калегі - афіцэры партугальскага войска ўспомнілі пра прысягу і зрынулі ўзурпатара. Тады пала самая даўгавечная і ўстойлівая дыктатура Заходняй Еўропы. Гэтыя падзеі ўвайшлі ў гісторыю як "Рэвалюцыя гваздзікоў". Сёння Партугалія - паспяховая дэмакратычная дзяржава.

Унізе як звычайна, карысныя спасылкі на актуальную інфармацыю.

Усім дабра, мірнага, бясхмарнага неба над Беларуссю. Да сустрэчы!