25 красавiка 2024, Чацвер, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кацёл

52
Беларускі кацёл
ФОТА: ONLINER.BY

Сілавікі рыхтуюцца да параду «зомбі».

Аналіз таго, што адбываецца ў краіне паказвае што сітуацыя для ўлады па ўсіх франтах імкліва закручваецца паводле песімістычнага сцэнару.

Аперуем звесткамі:

- «галоўны спецыяліст» знаходзіцца ў свеце шызоіднага трызнення

- «прыдворныя ківалы» махаюць на нарадах грывамі і нешта запісваюць у нататнікі, магчыма гэтыя канспекты пасля будуць цікавыя гісторыкам і псіхіятрам

- чыноўнікі на месцах адпрацоўваюць нумар - «Тытанік тоне, аркестр грае»

- дзяржпрапаганда раз за разам прабівае чарговае дно, галоўны пасыл - без панікі, лепш памерці стоячы... у чэргах па пенсію, на парадах, суботніках, у цэхах (патрэбнае падставіць)

- народу дадзенае права на натуральны адбор, частка дагэтуль знаходзіцца ў інфантыльным стане

- сілавікі рыхтуюцца да параду «зомбі» да апошняга здаровага салдата

Падвядзём прамежкавыя вынікі. Беларусь імкліва ператвараецца ў еўрапейскі лепразорый, дзякуючы бяздзейнасці ўлады, сусветныя СМІ змянілі падыходы ў асвятленні, - мы перайшлі з аб'екта насмешак у стадыю «зачумленага».

Гэта будзе мець далёка ідучыя наступствы, з невядомай развязкай. Ужо зараз можна канстатаваць наступнае, - у сярэднетэрміновай перспектыве Беларусь будзе ізаляваная ад усяго свету. Шчаслівыя ўладальнікі пашпарта з «капустай», якая верціцца, змушаныя будуць заставацца на месцах.

На няпэўны час можна забыцца на падпрацоўкі ў Еўропе і Расеі, а таксама турызм, бізнэс і г.д., таму што будзем патэнцыяльнымі разносчыкамі заразы. На фоне гэтага дыктатар збіраецца запускаць Астравецкую АЭС, з інавацыйна дэфармаваным рэактарам.

Ва ўмовах падзення сусветнай эканомікі і, як следства, празмернасці на сусветных рынках энэргарэсурсаў, у тым ліку электраэнэргіі, на розум прыходзіць толькі адно, - яму патрэбная «брудная бомба» для шантажу Еўразвязу.

Так як падзенне ВУП Беларусі пачалося з апярэджаннем сусветнага крызісу на два месяцы, праз недаатрыманне нафтавай і калійнай маржы, можна прагназаваць, што ў далейшым наш абвал выйдзе на ўзровень 15-20% да канца гэтага года.

Гэта супастаўна з падзеннем ВУП Украіны ў 2014-2015г, праз вайну на Паўднёвым-Усходзе краіны.

Прывітанне ўсім памяркоўным - «хавайся ў бульбу абы не было вайны». У выніку да сярэдзіны бягучага года мы атрымаем унутраны кацёл са спыненай эканомікі і масавага беспрацоўя, дровы ў які будзе падкідваць эпідэмія.

Але ёсць і добрыя навіны: калі мы вырашым пакласці канец гэтаму маразму, увесь цывілізаваны свет будзе на нашым баку. Пакуль чакаем спаду эпідэміі, беражом сябе і блізкіх і маральна рыхтуемся да непазбежных перамен.

Яська з-пад Шклова, чытач Charter97.org

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках