Ведалі загадзя: гучныя факты пра аварыю на ЧАЭС, якія спрабавалі схаваць
9- 26.04.2020, 13:37
- 32,591
Першыя здагадкі аб магчымым выбуху з'явіліся яшчэ ў 1978 годзе.
26 красавіка 2020 года спаўняецца 34 гады з моманту жахлівай катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, якая стала ці не самай буйной тэхнагеннай аварыяй за ўсю гісторыю чалавецтва.
«Апостроф» сабраў цікавыя дэталі пра трагедыю, якая даказвае, што пра верагоднасць аварыі ў СССР ведалі загадзя і маглі зрабіць хоць нешта, каб яе прадухіліць.
Першыя здагадкі пра магчымы выбух з'явіліся яшчэ ў 1978 годзе
Будаўніцтва атамнай станцыі пачалося яшчэ ў 1970-х гадах, а ўжо ў 1978 годзе адбыўся запуск другога энэргаблока. Зыходзячы з рассакрэчаных дакументаў КДБ, з 1973 да 1984 года будаўнікі неаднаразова парушалі тэхнічныя нормы. Акрамя таго, ёсць інфармацыя аб тым, што на аб'екце часта прысутнічалі староннія асобы.
Украінскі аддзел КДБ адзначаў нюансы ў рабоце арматурнага цэха. Таксама там былі незадаволеныя і якасцю матэрыялаў, якія выкарыстоўваліся для будаўніцтва.
У дакументах гаворыцца, што будаўнікі часта ўсталёўвалі армакаркас са сталі нізкіх марак з дрэннай якасцю электразваркі.
Першыя сур'ёзныя апасенні з'явіліся ў снежні 1978 года. Яны былі ўказаны ў справаздачы начальніка аднаго з аддзелаў КДБ. Ён паказаў, што пры будаўніцтве другога блока былі зафіксаваныя факты парушэнняў тэхналагічных нормаў і мантажных работ. Ужо тады ён пісаў, што гэта ўсё пры эксплуатацыі рэактара можа пацягнуць за сабой надзвычайныя здарэння.
Першы «званочак» прагрымеў яшчэ ў 1982 годзе
Практычна падчас усяго перыяду будаўніцтва ЧАЭС адбываліся дробныя аварыі і няшчасныя выпадкі. А вось першая сур'ёзная аварыя адбылася за чатыры гады да глабальнай катастрофы.
14 верасня 1982 года падчас аварыі на першым энергаблоку радыёактыўнае паліва выпала ў графітавы мур. Гэта прывяло да павышэння ўзроўню гама-выпраменьванняў да 1000 мікрарэнтгенаў у секунду, што перавысіла дапушчальную мяжу ў 100 разоў. Тады ж падчас дажджу адбылося забруджванне тэрыторыі радыяцыяй.
Кіраўніцтва станцыі прыняло рашэнне прамыць забруджаныя ўчасткі вадой, пасля чаго засыпалі іх лісцем і грунтам.