25 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адкрыты трэці спосаб заражэння каранавірусам?

17
Адкрыты трэці спосаб заражэння каранавірусам?

Італьянская асацыяцыя медыцыны навакольнага асяроддзя (SIMA) выступіла з заявай.

Заява кажа пра тое, што сляды РНК SARS-Cov-2 былі выяўленыя ў завісі (PM10) драбнюткіх часцінак, піша журналістка Крысціна Маронэ (Cristina Marrone) для Corriere della Sera (пераклад – inosmi.ru).

«Гэта першы доказ, які адкрывае магчымасць выяўлення прысутнасці вірусу ў атмасфернай завісі нашых гарадоў у найбліжэйшыя месяцы і можа стаць паказнікам для своечасовага папярэджання паўторнага з'яўлення каранавірусу і ўжывання адпаведных прафілактычных захадаў перад пачаткам новай эпідэміі», – разважае прафесар Алесандра Міяні (Alessandro Miani), прэзідэнт асацыяцыі.

«Першыя доказы, якія тычацца прысутнасці каранавірусу ў завісі, былі атрыманыя ў выніку аналізу выбаркі з 34 узораў ультрадысперсных часцінак PM10 у навакольным асяроддзі прамысловых аб'ектаў правінцыі Бергама, збіраных дзвюма рознымі супрацьадборнымі прыладамі для паветра бесперапынна ў перыяд трох тыдняў, з 21 лютага да 13 сакавіка» , – тлумачыць Леанарда Сэці (Leonardo Setti), каардынатар групы навуковых даследаванняў, куды ўваходзілі таксама Джанлуіджы Дэ Джэнара (Gianluigi De Gennaro) і Міяні.

Атрыманыя вынікі не выявілі прысутнасці ў завісі каранавірусу ў інтактным выглядзе, аднак у ёй былі выяўленыя сляды ягонай РНК: гэта не значыць, што вірус у іх абавязкова з'яўляецца актыўным і валодае дастатковай віруснай нагрузкай, каб быць заразным. Завісь можа стаць індыкатарам выпадкаў захворвання ў раёнах, дзе выяўляюцца гэтыя сляды, як і ў сцёкавых водах, дзе былі выяўленыя сляды вірусу.

Прысутнасць вірусу ў завісі

Узоры былі даследаваныя ва Універсітэце Трыеста ў супрацоўніцтве з лабараторыямі лекарскага комплексу Джуліяна Ізанціна, выявіўшы наяўнасць вірусу сама менш у восем з 22 дзён даследавання. Станоўчыя вынікі былі атрыманыя ў 12 узорах на ўсе малекулярныя маркеры, гэта значыць на ген Е, ген N і ген RdRP, апошні – найбольш спецыфічны для прысутнасці віруснага РНК SARS-CoV-2. Мы можам пацвердзіць, што атрымалі абгрунтаваны доказ прысутнасці віруснага РНК SARS-CoV-2 у атмасфернай завісі, выявіўшы наяўнасць вельмі спецыфічных генаў, якія выкарыстоўваюцца як малекулярныя маркеры ў двух паралельных генетычных аналізах», – удакладняе Сэці.

Персістэнтнасць вірусу ў паветры

Паводле словаў Дэ Джэнара, «гэта першы доказ, што РНК SARS-CoV-2 можа прысутнічаць у завісі паветра навакольнага асяроддзя, і ён паказвае, што ва ўмовах атмасфернай стабільнасці і высокіх канцэнтрацый ультрадысперсных часцінак, заражаныя мікракропелькі, якія змяшчаюць SARS-CoV-2, могуць заставацца на часцінках, ствараючы кластар з завіссю і ўзмацняючы персістэнтнасць вірусу ў атмасферы, як ужо меркавалася на падставе апошніх міжнародных даследаванняў. Вызначэнне наяўнасці вірусу ў пыле можа быць нават добрым маркерам для выяўлення ягонага распаўсюджвання ў зачыненых прасторах, напрыклад лякарнях, офісах і ўстановах, адчыненых для публікі».

Новы спосаб заражэння?

«Доказ, што РНК SARS-CoV-2 можа прысутнічаць у завісі ў паветры навакольнага асяроддзя, не служыць безумоўным сведчаннем існавання трэцяга спосабу заражэння, – прадаўжае Дэ Джэнара. – Аднак варта ўлічваць падчас так званай Другой фазы неабходнасць падтрымання нізкіх узроўняў выкіду завісі, каб не стварыць рызыкі і не справакаваць патэнцыйнага распаўсюджвання вірусу». «Існуе магчымасць, што завісь можа спрыяць распаўсюджванню вірусу, можа быць спосабам ягонай перадачы, але мы не ведаем, якая яе вірусная нагрузка і якую ролю ён гуляе ў самым заражэнні», – падводзіць вынік Фабрыцыа Прэльяска (Fabrizio Pregliasco), вірусолаг і галоўны лекар лякарні Галеаца ў Мілане.

Пра што гаворыцца ў іншых даследаваннях: аднагалоснага меркавання няма

У іншых даследаваннях выказвалася здагадка, што каранавірус больш летальны ва ўмовах большага забруджвання навакольнага асяроддзя. Як вынікае з неапублікаванага аналізу Гарвардскага ўніверсітэта, праведзенага італьянкай Франчэскай Дамінічы (Francesca Dominici), цягам доўгага перыяду дастаткова малазначнага павышэння сярэдніх узроўняў дробнадысперснага пылу, каб смяротнасць вырасла на 15%, нават калі ўлічыць, што ў выкарыстаным метадзе даследавання ёсць лакуны.

У іншым даследаванні падкрэсліваецца сувязь паміж эпідэміяй і дробнадысперсным пылам. Італьянская кампанія, якая займаецца вытворчасцю аэразоляў, заўсёды сцвярджала, што не было паказана ніякіх доказаў большай уразлівасці да заражэння Covid-19, звязанай з уздзеяннем атмасфернай пылу. У разнастайных даследаваннях бярэцца да ўвагі мноства чыннікаў, напрыклад шчыльнасць насельніцтва, міжнародныя падарожжы, прамысловая дзейнасць, а не адно толькі забруджванне навакольнага асяроддзя, піша Серджа Харарэ (Sergio Harari), кіраўнік пульманалагічнага аддзялення лякарні Сан-Джузэпэ ў Мілане. Неабходна вывучыць уздзеянне яшчэ больш значнай колькасці чыннікаў.

Шчыльнасць насельніцтва

Менавіта на чынніку шчыльнасці насельніцтва засяроджана яшчэ адно італьянскае даследаванне, апублікаванае сёння, 24 красавіка 2020 года, Італьянскай асацыяцыяй алергалогіі. На думку навукоўцаў, шчыльнасць насельніцтва спрыяе распаўсюджванню каранавірусу больш, чым смог: Бергама і Брэша, гарады з больш высокай шчыльнасцю насельніцтва, чым Верона, больш пацярпелі ад вірусу, нягледзячы на аднолькавы ці нават больш нізкі ўзровень смогу – як у выпадку з Бергама.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках