25 красавiка 2024, Чацвер, 5:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску пачаўся суд над хакеістамі

15
У Менску пачаўся суд над хакеістамі
ФОТА З САЙТА: TUT.BY

Сярод іх - гульцы нацыянальнай каманды Беларусі і каманды Лукашэнкі.

У судзе Маскоўскага раёна Менска пачаўся разгляд справы аб дамоўным матчы чэмпіянату Беларусі ў хакеі паміж «Дынама-Маладзечнам» і ХК «Магілёў», піша tut.by.

Каманда з Маладзечна 12 лістапада саступіла аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату 5:6, калі перамагала падчас гульні з лікам 5:1.

Падчас расследавання высветлілася, што хакеісты каманды Сяргей Шэлег, Аляксей Іваноў і Вячаслаў Лісічкін пагадзіліся саступіць у гэтай сустрэчы і ўцягнулі ў «справу» Станіслава Кучкіна, Паўла Баярчука і Аляксандра Сырэя. Пазней з падачы Сырэя да шасцёркі дадаўся і Мікіта Усціненка. За гэта ім абяцалася на ўсіх ад 7 да 15 тысяч даляраў.

Федэрацыя прыцягнула да расследавання праваахоўныя органы. У выніку справа ў дачыненні да Іванова, Усціненкі, Сырэя і Шэлега была перададзеная на разгляд у пракуратуру.

У судзе выявілася, што Іваноў, Усціненка, Сырэй і Шэлег таксама абвінавачваюцца ў распаўсюдзе парнаграфіі: яны публікавалі ролікі адпаведнага зметсу ў групавых чатах.

Чацвёрка прысутных у судзе хакеістаў цалкам прызнала віну.

У дачыненні да Лісічкіна, Баярчука і Кучкіна вынесеная пастанова аб спыненні крымінальнага пераследу на нерэабілітуючых падставах (у сувязі з раскаяннем).

Пра тое, што матч будзе дамоўным, ведалі яшчэ тры хакеісты клуба: Арцём Волкаў, Дзмітрый Амбражэйчык і Мікіта Феактыстаў. Яны адмовіліся «здаваць» гульню, але і не паведамілі ў праваахоўныя органы.

Яшчэ да суда федэрацыя аштрафавала на 8100 рублёў і дыскваліфікавала на год Сяргея Шэлега, Мікіту Усціненку, Аляксея Іванова, Станіслава Кучкіна, Вячаслава Лісічкіна, Аляксандра Сырэя і Паўла Баярчука.

Волкаў, Амбражэйчык і Феактыстаў аштрафаваныя на 1350 рублёў.

Адзначым, што сярод удзельнікаў дамоўных матчаў ёсць і даволі вядомыя хакеісты. Мікіта Усціненка выступаў за нацыянальную каманду Беларусі на чэмпіянатах свету. Да матчаў у складзе нацыянальнай каманды прыцягваліся Сяргей Шэлег і Павел Баярчук.

Вячаслаў Лісічкін з'яўляецца гульцом каманды Лукашэнкі.

Дзмітрый Амбражэйчык, Арцём Волкаў і Мікіта Феактыстаў, якія не паведамілі аб дамоўным матчы, таксама выступалі за нацыянальную каманду Беларусі і правялі нямала матчаў у КХЛ.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках