20 красавiка 2024, Субота, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім хакеістам дадалі артыкул

6
Беларускім хакеістам дадалі артыкул
ФОТА: PRESSBALL.BY

Некаторых судзяць не толькі за дамоўленыя матчы.

У судзе Маскоўскага раёна горада Менска пачаўся суд над хакеістамі «Дынама-Маладзечна». Высветлілася, акрамя ўдзелу ў дамоўленых матчах іх вінавацяць і ў распаўсюдзе парнаграфіі, паведамляе tut.by.

Усе чацвёра абвінавачаных (Аляксей Іваноў, Сяргей Шэлег, Мікіта Усціненка і Аляксандр Сырэй) распаўсюджвалі ў чатах з некалькіх дзесяткаў чалавек ролікі парнаграфічнага зместу. Гэта стала вядома пасля даследавання тэхнікі абвінавачаных.

Нагадаем, каманда з Маладзечна 12 лістапада 2019 года саступіла аднаму з аўтсайдэраў чэмпіянату 5:6, вядучы па ходзе гульні 5:1.

У ходзе расследавання высветлілася, што хакеісты каманды Сяргей Шэлег, Аляксей Іваноў і Вячаслаў Лісічкін пагадзіліся прайграць у гэтай сустрэчы і ўцягнулі ў «справу» Станіслава Кучкіна, Паўла Баярчука і Аляксандра Сырэя. Пазней з падачы Сырэя да шасцёркі дадаўся і Мікіта Усціненка. За гэта ім абяцалася на ўсіх ад 7 да 15 тысяч даляраў.

Федэрацыя прыцягнула да расследавання праваахоўныя органы. У выніку справа ў дачыненні да Іванова, Усціненкі, Сырэя і Шэлега была перададзеная на разгляд у пракуратуру.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках