24 красавiка 2024, Серада, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка ў шпіталі: Тых, у каго знайшлі каранавірус, вывозяць па начах

6
Мянчанка ў шпіталі: Тых, у каго знайшлі каранавірус, вывозяць па начах
Фота: vk.com/chp_minska

Увесь дзень яны знаходзяцца ў адной палаце з іншымі пацыентамі.

Жыхарка Менску Алена была шпіталізаваная ў Менскі гарадскі клінічны анкадыспансер на праспекце Незалежнасці, 64 тры дні таму. Яна выклала фота са шпіталя ў сацсетках, пасля чаго з ёй звязаліся журналісты тэлеграм-канала «Баста». Алена распавяла падрабязнасці пра сітуацыю ў анкадыспансэры.

- Трэці дзень ляжу ў шпіталі! У адной з жанчын у нашай палаце пацверджаны Covid-19, у суседняй палаце нашага толькі бокса - тая ж сітуацыя. З трох чалавек у аднаго пацверджаны вірус.

Сёння ўночы, за тымі ў каго вірус пацвердзіўся, прыехала брыгада хуткай дапамогі і іх перавезлі ў іншую лякарню. Усё гэта адбывалася а 2.30 ночы!! Разумееце?? Цэлы дзень мы ляжым і да нас заходзяць толькі, каб даць градуснік або прынесці ежу. Але вось, надыходзіць ноч і прачынаецца мафія! Усе варушэнні адбываюцца толькі па начах. Дзеецца хаос. Ніхто нічога нам не кажа. На пытанне пра нашыя выніках кажуць толькі, што калі б быў станоўчы, нас бы таксама забралі! А тое, што мы, атрымліваецца, з хворым чалавекам побач правялі некалькі дзён - гэта нічога!

У маім выпадку ўжо два першыя тэсту былі адмоўнымі, але вось цяпер імавернасць таго, што і наступны будзе адмоўным, практычна зведзена да нуля. Мы ўсе знаходзімся ў маленькай палаце, ложкі стаяць побач, ніякіх сродкаў абароны або нават элементарнага антысептыку няма і не выдаюць! Нічога не дэзінфікуецца! Магчыма сёння да нас падселяць кагосьці яшчэ! І што тады?

Жанчына, лежачы ў шпіталі, даведалася вынікі тэсту не ад лекараў, а па званку з паліклінікі. Лекары не даюць нам наогул ніякай інфармацыі.

Калі б я ведала да шпіталізацыі ўмовы знаходжання ў шпіталі, дзе здаровых і хворых людзей кладуць разам, я б ужо сапраўды не стала пацыентам і працягвала сядзець дома на карантыне ў куды большай бяспецы!

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках