25 красавiка 2024, Чацвер, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Баста»: У Воршы - некалькі асяродкаў COVID-19, сітуацыя выходзіць з-пад кантролю

18
«Баста»: У Воршы - некалькі асяродкаў COVID-19, сітуацыя выходзіць з-пад кантролю

Інфекцыя выяўлена ў школах і ў супрацоўнікаў міліцыі.

Падпісчыкі тэлеграм-канала "Баста" з Воршы пішуць пра некалькі асяродкаў распаўсюджвання інфекцыі ў горадзе і раёне.

"Я рэпетытар з Воршы, у нас сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. У школе ў Андрэеўшчыне [вёска за два кіламетры ад Воршы] некалькі дзяцей і настаўнікаў хворыя, дакладна вядома, што адзін з настаўнікаў –настаўнік «працы». Нікуды не выязджаў.

У гарадскую паліклініку №2 у Воршы звяртаўся мужчына, які прыехаў з Масквы, , пазней у яго пацвердзілі вірус, забралі 8 медработнікаў, узялі аналізы, праз дзень адпусцілі, таму што няма каму працаваць. Вынікі даследавання невядомыя, яны прымаюць людзей, знаходзяцца на працоўных месцах. Мая маці медработнік, выдалі дзве маскі на тыдзень, тонкія аднаразовыя", - піша жыхарка Воршы.

«Пацвердзіўся каранавірус у супрацоўніка міліцыі, пра які паведамлялі раней. Кантакты першага ўзроўню - у гарадской лякарні», - паведамляе крыніца з Аршанскага РУУС.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках