18 красавiка 2024, Чацвер, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крык душы берасцейкі: У дзіцяці ўжо месяц пнеўманія, у тэстах на каранавірус адмаўляюць

8
Крык душы берасцейкі: У дзіцяці ўжо месяц пнеўманія, у тэстах на каранавірус адмаўляюць

Чатыры аддзяленні дзіцячай тэрапіі ў Берасці цалкам запоўненыя дзецьмі з запаленнем лёгкіх.

Берасцейка Ганна распавяла тэлеграм-каналу «Баста» пра тое, якая сітуацыя ў шпіталях абласнога цэнтра.

- У дзіцяці ўжо месяц пнеўманія. Мы ляжалі ў абласной клініцы, у гастраэнтэралогіі, лячыла нас алерголаг. Аналіз на каранавірус нам рабіць адмовіліся. Я асабіста бачыла, што чатыры аддзялення дзіцячай тэрапіі цалкам занятыя дзецьмі з запаленнем лёгкіх рознай ступені цяжкасці.

Дзіця за месяц лячылі трыма рознымі антыбіётыкамі.

Мы не ведаем што думаць. Імкнемся максімальна самаізалявацца і носім маскі, каб калі што, нікога не заразіць

Перадаюць, што ў Берасці вельмі шмат людзей хварэе. Але тэсты, у асноўным, не робяць. А калі робяць, то не паведамляюць дыягназ.

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках