24 красавiка 2024, Серада, 12:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва забараніла ўезд усіх легкавікоў з Беларусі і Расеі

2
Літва забараніла ўезд усіх легкавікоў з Беларусі і Расеі

На грузавы транспарт абмежаванне не распаўсюджваецца.

Літва забараніла з пятніцы ўезд на сваю тэрыторыю легкавых аўтамабіляў з Расеі і Беларусі праз пандэмію каранавіруса. Пра гэта паведаміў прэс-аташэ Службы аховы дзяржмяжы Літвы Гедрус Мішуціс, піша ТАСС.

«З Расеі і Беларусі ў Літву пасля поўначы [пятніцы] не дазваляецца ўезд праз аніводзін кантрольны пункт, - падае ягоныя словы агенцтва BNS. - На грузавы транспарт гэта не распаўсюджваецца».

Як патлумачыў Мішутціс, уезд у Літву на легкавых аўтамабілях дазволены толькі праз памежныя пункты «Калварыя-Будзіск» на мяжы з Польшчай і «Салочай-Грэнцтале» на мяжы з Латвіяй. Праз іх у Літву могуць уехаць грамадзяне Літвы, замежнікі, што ідуць транзітам праз краіну, а таксама тыя замежнікі, у якіх ёсць дазвол на жыхарства або дазвол на працу ў Літве.

Грузавы транспарт можа ехаць у Літву праз іншыя пункты памежнага кантролю на межах з Расеяй, Беларуссю, Латвіяй і Польшчай без абмежаванняў, паказана ў паведамленні. Абмежаванні звязаныя з карантынам у сувязі з пандэміяй каранавіруса, працягнутыя да 13 красавіка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках