19 красавiка 2024, Пятніца, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка з пнеўманіяй: Тым, хто бачыў, як вязуць чалавека ў капсуле, сапраўды страшна

2
Мянчанка з пнеўманіяй: Тым, хто бачыў, як вязуць чалавека ў капсуле, сапраўды страшна
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА MINSKNEWS.BY

Што адбываецца ў Рэспубліканскім цэнтры пульманалогіі?

Жыхарка Менска Марыя, якая цяпер знаходзіцца РНПЦ пульманалогіі і фтызіятрыі з запаленнем лёгкіх, распавяла прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» аб тым, чаму беларусам сур'ёзна варта паставіцца да свайго здароўя, і чаму важнае ўвядзенне карантыну:

- Блізу двух тыдняў таму я адчула сябе дрэнна. Моцна балела галава. Тры дні я адлежвалася дома, а потым зноў пачала хадзіць на працу падумаўшы, што гэта ВРВІ. Прымала ў гэты час звычайныя прэпараты, якія большасць людзей прымаюць пры прастудзе. Пры гэтым, у мяне была невялікая тэмпература 37-37,2, заняпад сіл, пастаянная стомленасць. Потым мне стала неяк лягчэй, а калі тэмпература падымалася да 37, я спісвала гэта на тое, што, можа, гарачую гарбату папіла. Пасля таго, як я адчула пэўнае палягчэнне, у мяне пачаўся кашаль. Кашаль стаў нарастаць і ўзмацняцца. Вядома, не кожныя дзесяць хвілін былі прыступы, але занадта адчувальна. І ў мяне ўзніклі падазрэнні, скажам так.

Я была ў Егіпце, аднак была там больш за месяц таму, падумала, што інкубацыйны перыяд прайшоў. Перастрахавалася і патэлефанавала ў сваю паліклініку, бо ўжо тады пайшлі першыя выпадкі заражэння каранавірусам у Беларусі. Патэлефанавала ў паліклініку, хацела спытаць, як мне здаць аналіз, але ў паліклініцы адказалі, што, калі няма высокай тэмпературы, значыць няма падставы здаваць аналіз. Таксама ў паліклініцы спыталі з кім я кантактавала, пасля маіх адказаў сказалі: «Гэта ўжо даўно было, падстаў для турботы няма». Адпаведна, я працягвала хадзіць на працу з кашлем і тэмпературай блізу 37.

У адзін з дзён я надумала патэлефанаваць у прыватны медыцынскі цэнтр, які знаходзіцца каля маёй працы і спытаць, ці можна там зрабіць здымак. Дамовіліся, прыйшла на здымак. Лекарка з медыцынскага цэнтра, якая паглядзела здымак, сказала, каб я тэрмінова ехала да тэрапеўта ў сваю паліклініку, бо ў мяне левабаковая пнеўманія. Так 31 сакавіка я апынулася ў РНПЦ ў пульманалогіі.

На сёння не ведаю выніку свайго аналізу на Covid-2019, таму людзей, з якімі я працавала, ніхто не ізаляваў. А калектыў у мяне вялікі, праходзяць тысячы, таму што працую я ў адным з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Менска.

Хачу сказаць, што ўмовы ў РНПЦ добрыя, у нас добры лекар. Сюды звозілі людзей, якія хворыя на пнеўманію, а здагадкі аб каранавірусе не разглядаюць, таму што лекары, відавочна мяркуюць, што ў пацыента з Covid-19 абавязкова павінна быць высокая тэмпература і абавязковае двухбаковае запаленне лёгкіх.

У нас сёння быў выпадак, што не пацвердзіўся ў чалавека каранавірус, але яго тэрмінова забралі ў ізаляцыю ў боксе. Таму мне цяжка зразумець, што тут наогул адбываецца. Пасля гэтага выпадку, калі забралі чалавека, нам забаранілі выходзіць са сваіх палат. Раней маглі выйсці па прадукты ў калідор, у масках, вядома, цяпер - не.

Ведаеце, мне здаецца праблема ў легкадумнасці ў нашых людзей. Тыя, хто не бачыў, як вывозілі чалавека ў боксе, яны не так сур'ёзна ставяцца да сітуацыі. А тым, хто бачыў, паверце, страшна. Мне проста «пашанцавала» гэта ўбачыць, таму, што перавозілі праз бок маёй палаты, і нашы вокны выходзяць туды, куды прыехала хуткая дапамога. Нікому не пажадаю быць на месцы гэтага чалавека.

Пакуль я чакаю вынікі свайго аналізу на каранавірус, я вельмі занепакоеная, ёсць трывога. Калі аналіз станоўчы, то колькі людзей я магла заразіць, думаю пра гэта. Я стараюся не страчваць дух пазітыву, суцяшаю сябе тым, што я беларуска, а мы - беларусы, як вядома, усё перажываем. Панікі няма, ёсць неспакой за іншых.

Яшчэ хачу заўважыць, што ў першую чаргу трэба рабіць тэсты, а ўжо пасля гэтага размяркоўваць людзей па палатах. Ва ўсіх, хто ляжыць у РНПЦ праскоквае думка: "а раптам сусед інфікаваны?».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках