19 красавiка 2024, Пятніца, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Корпус 4-й клінікі ў Менску цалкам пераабсталявалі пад Covid-19, «хуткія» едуць часта»

2
«Корпус 4-й клінікі ў Менску цалкам пераабсталявалі пад Covid-19, «хуткія» едуць часта»

Менчукі распавядаюць пра эпідэмічную сітуацыю ў горадзе.

Менчукі, шпіталізаваныя з падазрэннем на каранавірус, дзеляцца інфармацыяй са сталічных шпіталяў у сацсетках, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

- Тэрапеўтычны корпус 4-й клінікі цалкам пераабсталявалі пад інфекцыю Covid-19. Паступіла я ў нядзелю, на чацвёрты паверх праз балкон пераводзілі. Чатыры паверхі зверху занятыя, нікога яшчэ не выпісвалі, як сказала медсястра. Часта «хуткія» ездзяць, - піша Вольга, якая цяпер знаходзіцца ў 4-й клініцы Менска.

- Адказ дзяжурнай медсястры на пытанне, як убачыць тэрапеўта, быў просты: «выклікайце хуткую, да вас прыедуць і забяруць у лякарню, а ў нас увесь тэрапеўтычны корпус заняты - няма месцаў». На пытанне, як проста трапіць да лекара, нас папросту паслалі на сухі лес, - піша мянчук, які спрабаваў патрапіць да тэрапеўта ў той-жа 4-й клінічнай лякарні, каб зрабіць здымак лёгкіх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках