25 красавiка 2024, Чацвер, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША за дзень ад каранавіруса памерлі амаль 1 200 чалавек

2
У ЗША за дзень ад каранавіруса памерлі амаль 1 200 чалавек
Фота: Spencer Platt/Getty Images

Гэта - найбольшы паказчык у краіне з пачатку эпідэміі.

У ЗША на вечар чацвярга ад каранавіруса памерлі амаль 6 000 чалавек - толькі за апошні дзень зарэгістравалі 1 169 смерцяў.

Такія звесткі Універсітэта Джона Гопкінса, паведамляе «Еўрапейская праўда».

За апошні дзень быў зафіксаваны найбольшы прырост смяротных выпадкаў у ЗША з пачатку эпідэміі.

Гэта таксама самая вялікая колькасць памерлых цягам дня, чым было дагэтуль зафіксавана ва ўсіх краінах свету. Дагэтуль найбольш ахвяр цягам дня было ў Італіі 27 сакавіка - 969.

У перыяд з серады да чацвярга у ЗША таксама было зарэгістравана больш за 30 000 новых выпадкаў захворвання COVID-19, у выніку чаго агульная колькасць афіцыйна пацверджаных выпадкаў захворвання ў краіне перавысіла 243 000.

Злучаныя Штаты на сённяшні дзень з'яўляецца краінай з самым высокім лікам пацверджаных выпадкаў захворвання - на іх прыпадае чвэрць заражэнняў у свеце.

Эпіцэнтр амерыканскай эпідэміі знаходзіцца ў Нью-Ёрку. У горадзе зарэгістравана больш за 1 500 выпадкаў смерці і амаль 50 тысяч станоўчых выпадкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках