20 красавiка 2024, Субота, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каталіцкі касцёл у Беларусі заклікаў застацца на Вялікдзень дома

1
Каталіцкі касцёл у Беларусі заклікаў застацца на Вялікдзень дома

Набажэнствы пакажуць на тэлевізіі ды ў рэжыме онлайн.

Каб прадухіліць распаўсюджванне эпідэміі каранавіруса, Юрый Санько, прадстаўнік Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі, заклікаў не пускаць у касцёл людзей сталага ўзросту, дзяцей і моладзь.

«Заставайся дома сёння, каб потым кожны мог прыйсці ў касцёл!» - напісаў святар у Фэйсбуку. - Памятаеце, што не вада асвячае стравы на стале, не галінка вярбы, а малітва!»

Юрый Санько нагадаў, што дзякуючы трансляцыям можна ўдзельнічаць у велікодных набажэнствах.

Са звестак сайта catholic.by, у гэтым годзе плануецца жывая тэлевізійная трансляцыя не толькі Велікоднай імшы, але і святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер і імшы ў дзень Вялікай пятніцы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках