28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У дзіцячым садзе ў Менску выявілі COVID-19, але садок працуе

12
У дзіцячым садзе ў Менску выявілі COVID-19, але садок працуе
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Установа знаходзіцца на праспекце Газеты «Звязда».

Нягледзячы на тое, што ў адным з дзіцячых садкоў Менска знайшлі каранавірус, установа прадаўжае працаваць.

Пра тое, што ў дзіцячым садзе №455, які на праспекце Газеты «Звязда», 12, выяўлены каранавірус у выхавальніцы, карэспандэнтам belsat.eu паведамілі чытачы. Паводле словаў суразмоўцы, нягледзячы на гэта, сад прадаўжае працаваць. Там запланаваная толькі дэзынфекцыя.

Журналісты звярнуліся па каментар у садок. Там ім спачатку пацвердзілі, што выпадак каранавірусу ў выхавальніцы фіксаваўся і што сад да гэтага часу працуе.

Але потым да тэлефона падбегла жанчына, якая сказала, што сад не дае ніякай інфармацыі і паклала слухаўку.

Выданне прыводзіць тэкставы запіс размовы:

«Паводле нашай інфармацыі, у вашым садку зарэгістраваны выпадак каранавірусу»

«Ну, быў такі»

«У выхавальніцы, так?»

«Так»

«Але ці прадаўжае садок працаваць?»

«Ну так, функцыянуе»

«Алё. Ніякай інфармацыі, нічога не даем»

Аўдыязапіс размовы ёсць у распараджэнні belsat.eu.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках