25 красавiка 2024, Чацвер, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за мільён польскіх пенсіянераў атрымалі «трынаццатую» пенсію

1
Больш за мільён польскіх пенсіянераў атрымалі «трынаццатую» пенсію

Яе пачалі выплачваць з 1 красавіка.

Больш за мільён польскіх пенсіянераў атрымалі дадатковую, так званую трынаццатую пенсію, якую пачалі выплачваць з 1 красавіка. Пра гэта паведаміла міністарка сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Маленг, паведамляе «Радыё Польшча».

Гэтая пенсія памерам 1200 злотых (263 еўры) брута пералічваецца ў тыя ж тэрміны, што і асноўная пенсія.

У агульнай колькасці «трынаццатую пенсію» атрымаюць 9 мільёнаў 800 тысячаў пенсіянераў. У бюджэце на гэтую мэту прадугледжана 12 млрд злотых (2,7 млрд еўраў).

Міністарка Марлена Маленг падкрэслівае, што тыя пенсіянеры, якім пенсію прыносіць паштар, не павінны хвалявацца, і што яны атрымаюць яе своечасова, таксама як і тыя, каму пенсія пералічваецца на банкаўскі рахунак. Польская пошта даставіць пенсію на адрасы, прытрымліваючыся ўсіх захадаў засцярогі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках