19 красавiка 2024, Пятніца, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Віцьбы»: Змены ў рабоце будуць, калі захварэе палова народа

70
Дырэктар «Віцьбы»: Змены ў рабоце будуць, калі захварэе палова народа

Супрацоўнікі прадпрыемства ў паніцы.

Прадпрыемства працуе ў штатным чатырохзменным рэжыме, на карантын не закрываецца, распавёў гендырэктар «Віцьбы», паведамляе «Радыё Свабода».

«Людзі хварэюць, гэта так. Але пакуль мы абыходзімся тымі сіламі, якія ёсць. Усе чатыры цэхі працуюць у штатным рэжыме», - сказаў дырэктар прадпрыемства Аляксандр Гідрановіч.

Супрацоўнікі «Віцьбы» напісалі журналістам, што «паніка пачалася праз захворванні работнікаў вафлевага цэху»:

«У нас кожны дзень мінус адзін чалавек. Рабочыя трапляюць у шпіталь з запаленнем лёгкіх. У той жа час, начальства сышло альбо ў адпачынак, альбо на дыстанцыйную працу з дому».

Са слоў дырэктара, супрацоўнікі, якія дрэнна сябе адчуваюць ці ў якіх ёсць тэмпература, не дапускаюцца на прадпрыемства. Але змены ў працы «Віцьбы» адбудуцца, калі «захварэе палова людзей і не будзе каму ісці на працу».

«Тады ва ўсіх будуць змены, - кажа дырэктар. - Але пакуль ёсць вялікі попыт на прадукцыю, чаму б не працаваць? Трэба працаваць, зарабляць грошы, каб потым было на што набываць лекі і прадукты».

Аб'ёмы вытворчасці «Віцьбы» не знізіліся, за месяц выпрацоўваецца тысяча тон прадукцыі.

Аднак ад каранавірусу на прадпрыемстве ўжываюць захады бяспекі.

«Ужо амаль тры тыдні ўсім, хто прыходзіць на прадпрыемства, вымераюць тэмпературу і апрацоўваюць рукі. Усе работнікі на тэрыторыі, што кантактуюць адзін з адным, носяць маскі; змены падзеленыя, каб людзі не сустракаліся. Час абеду таксама перанесены.

Каго змаглі накіраваць на дыстанцыйную працу, тыя перайшлі, але гэта невялікая колькасць людзей, якія могуць працаваць за кампутарам, ці з юрыдычнай службы. А так усё ў штатным рэжыме. На тэрыторыю прадпрыемства заязджае толькі транспарт, які дастаўляе сыравіну і з'язджае, пакідае. Усім староннім уваход забаронены».

«Віцьба» - адно з найбуйнейшых кандытарскіх прадпрыемстваў. Тут працуюць блізу 1,3 тысячы чалавек. Кампанія знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках