25 красавiка 2024, Чацвер, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтавікі ЗША наважылі ўдарыць па Расеі і Савудаўскай Арабіі

17
Нафтавікі ЗША наважылі ўдарыць па Расеі і Савудаўскай Арабіі

Амерыканскія вытворцы сланцавай нафты прапануюць увесці санкцыі.

Лобі амерыканскіх вытворцаў сланцавай нафты дамагаецца ад Белага дома ўвядзення санкцый супраць Расеі і Савудаўскай Арабіі для таго, каб абараніць сваю галіну. Аб гэтым піша Financial Times са спасылкай на крыніцы і экспэртаў, паведамляе РБК.

Паводле інфармацыі выдання, здабытчыкі сланцавай нафты звярнуліся з просьбай аб дапамозе да Рыка Пэры, міністра энэргетыкі ЗША з каманды Дональда Трампа, які пайшоў у снежні ў адстаўку. Сланцаздабытчыкі мяркуюць, што для абароны вытворчасці трэба ўвесці санкцыі супраць Расеі і Савудаўскай Арабіі, спыніць супрацоўніцтва з Масквой, або, па магчымасці, хаця б спыніць пастаўкі савудаўскай нафты на найбуйнейшы ў Паўночнай Амерыцы нафтаперапрацоўчы завод Motiva ў Тэхасе, які належыць карпарацыі Saudi Aramco.

«План А - прымусіць Савудаўскую Арабію і Расею пачаць дыялог і скараціць здабычу нафты. Але калі гэта зойме занадта шмат часу або не атрымаецца, прэзідэнт звернецца да плана B - пратэкцыянісцкіх ўахадаў у наданні дапамогі амерыканскім вытворцам», - пракаментаваў планы Белага дома Боб МакНалі, кіраўнік кансалтынгавай кампаніі Rapidan Energy Group і былы дарадца Белага дома.

Прыпыненне паставак савудаўскай нафты на НПЗ Motiva становіцца папулярным сярод сланцавікоў, піша выданне. Пэры заяўляў, што, адпаведна з амерыканскім заканадаўствам не з'яўляецца зарэгістраваным лабістам ніводнай з галін. Разам з тым, адзначае FT, у нядаўнім інтэрв'ю Fox News ён выказваў ідэю аб неабходнасці прымусіць амерыканскія НПЗ перапрацоўваць толькі амерыканскую нафту ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў. Пэры заяўляў, што дасць такую параду прэзідэнту.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках