16 красавiка 2024, aўторак, 12:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус: Гішпанія дагнала Італію ў колькасці заражэнняў

5
Каранавірус: Гішпанія дагнала Італію ў колькасці заражэнняў
Фота: Getty Images

932 чалавекі памерлі за дзень.

Колькасць заражэнняў каранавірусам у Гішпаніі ўзрасла да 117 710, гэта на 7500 выпадкаў больш, чым учора.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на звесткі Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі.

Такім чынам, у колькасці заражэнняў Гішпанія апярэдзіла Італію, дзе на ўчорашні вечар былі зарэгістраваныя 115 242 выпадкі заражэння каранавірусам; зрэшты, італійская ўлада яшчэ не абнавіла статыстыку апошняга дня. Улічваючы, што тэмпы росту дыягнаставаных хворых у Гішпаніі істотна вышэйшыя чым у Італіі, хутчэй за ўсё, гішпанская статыстыка пасля толькі павялічыць адрыў.

Акрамя таго, колькасць смерцяў у Гішпаніі вырасла да амаль 11 000 - толькі за апошні дзень памерлі 932 чалавекі. Аднак гэта першае цягам тыдня зніжэнне тэмпаў росту колькасці смяротных выпадкаў. Учора памерлых было 950.

Цяпер у Гішпаніі больш за 56 000 чалавек шпіталізаваныя з сімптомамі каронавіруснай хваробы.

6416 пацыентаў знаходзяцца ў рэанімацыі.

З пачатку эпідэміі ачунялі і выпісаныя са шпіталяў больш за 30 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках