18 красавiка 2024, Чацвер, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Народны карантын у Магілёве

17
Фотафакт: Народны карантын у Магілёве

Горад апусцеў.

Жыхарам Магілёва, на афіцыйным узроўні не забаронена хадзіць вуліцамі без масак і карыстацца грамадскім транспартам. У горадзе няма карантыну праз каранавірус. Але Магілёў відавочна апусцеў. «Магілёўская вясна» прайшлася ўчора вечарам па цэнтры і заспела голыя вуліцы.

Самым людным месцам стаўся адрэзак пешаходнай вуліцы Ленінскай, які стартуе ад драмтэатра, які нядаўна закрыўся. Тут можна ўжо ўбачыць магілёўцаў, якія прынцыпова ходзяць у масках і трымаюць дыстанцыю два метры.

Абстаноўка дастаткова нервовая: проста на вачах у журналістаў двое сяброў сустрэліся і кінуліся адзін ад аднаго замест поціску рукі. З нерадаснай усмешкай патлумачылі адзін аднаму - каранавірус.

Час з шасці да васьмі вечара самы наведвальны, але людзей няма. Блізу сямі пачынае цямнець. І пустая Ленінская выглядае сапраўды страшнавата. Асабліва калі каля інтэрната ўніверсітэта за хвілін дзесяць прайшлі ўсяго два мінакі.

На месцы ўстановы - толькі вецер і пустата. Шкляныя дзверы вулічнага павільёна зачыненыя, унутры цемра.

Пустата вуліцы і нікому не патрэбныя цяпер вітрыны ўдалечыні ствараюць сваю атмасферу.

Месцамі Магілёў цяпер нагадвае каронавірусную Італію.

«Сталіца» магілёўскіх падлеткаў - гандлёвы цэнтр «Атрыум». Яшчэ тыдзень таму ўвечары тут ад самакатчыкаў, скейтэраў і разявак мітусілася ў вачах. Моладзь завісала да самага закрыцця.

Другі і трэці паверхі будынка аддадзеныя пад фудкорт і кінатэатры. Апошнія пустуюць, але не закрываюцца. Як паведаміла дзяўчына, якая дзяжурыла на касе, працуюць усяго дзве кіназалы, а сам кінатэатр увёў адмысловы рэжым працы: сеансы у будныя дні пачынаюцца з 17 гадзін, а прамежкі паміж імі павялічаныя. У выхадныя паглядзець фільм можна з 15.00.

Лішнім будзе казаць, што ўсе крамы ў гандлёвым цэнтры пустуюць. Нават на двух паверхах папулярнай рэстарацыі «Васількі» былі заўважаныя ўсяго два кліенты. Заўсёды шумны фудкорт выглядае незвычайна.

Нагадаем, 2 красавіка лідары беларускай апазіцыі і грамадскія дзеячы выступілі з новым зваротам. Яны заклікалі беларусаў падоўжыць Народны карантын да канца красавіка.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках