29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар з Барысава: У інфекцыйнай бальніцы заражаныя ляжаць не ў боксах, а ў звычайных агульных палатах

28
Лекар з Барысава: У інфекцыйнай бальніцы заражаныя ляжаць не ў боксах, а ў звычайных агульных палатах

Беларускія бальніцы на 80% не гатовыя да прыняцця вірусных хворых.

У Барысаве для лячэння хворых каранавіруснай інфекцыяй аб'ядналі дзве бальніцы: гарадскую інфекцыйную і цэнтральную раённую. Чытач тэлеграм-канала «Баста» пагутарыў з адным з лекараў установы і тэзісна распавёў пра інфармацыю, якую атрымаў:

- Бальніцы на 80 працэнтаў не гатовыя да прыняцця вірусных хворых.

- Бракуе СЧК (супрацьчумных касцюмаў) першага тыпу. Як было ў наяўнасці паводле санітарных нормаў шэсць касцюмаў (па два на сястру, лекара, санітара) так і засталося.

- Няма бактэрыцыдных абпрамяняльных установак, якія абеззаражваюць памяшканне ў адсутнасць пацыентаў. У наяўнасці толькі абмежаваная колькасць, што належыць паводле санітарных нормаў.

- Адсутнічаюць бактэрыцыдныя рэцыркулятары.

- Няма магчымасці праводзіць кварцаванне палат, таму што ў

палатах няма тамбураў.

- Атрымана толькі 300 рэспіратараў на дзве бальніцы, работнікаў у шпіталях больш за 400.

- Адсутнічаюць рэспіратары шматразовага выкарыстання.

- Адсутнічаюць ахоўныя акуляры.

- Адсутнічаюць спецыяльныя палачкі для мазка з віскознай ватай - выкарыстоўваюць звычайныя палачкамі для чысткі вушэй.

- Абарона медработнікаў абсалютна адсутнічае.

- У наяўнасці толькі лекі, што падтрымліваюць хворых і антыбіётыкі.

- Усё астатняе, абавязаная быць у наяўнасці ў бальніцы пры эпідэміялагічнай сітуацыі, як для пацыентаў так і для медперсаналу, спрабуюць збіраць па раёне і вобласці.

- З просьбамі аб дапамозе ў пастаўках/закупцы абсталявання/прэпаратаў

варта пісаць у галоўнае кіраванне Міністэрства аховы здароўя. Гэта значыць, Міністэрства аховы здароўя само не маніторыць бальніцы.

- На базах Міністэрства аховы здароўя нічога няма!

- Недастаткова ёмістасцяў для дэзінфекцыі адзення медперсаналу, але з пошукам і дастаўкай ёмістасцяў на добраахвотных пачатках дапамагаюць найбліжэйшыя заводы.

- Цэнтр гігіены адмовіўся выдаваць прабіркі і палачкі, прапанаваўшы бальніцы заняцца іх самастойным пошукам.

- Медперсанал адмаўляецца працаваць у такіх умовах і піша заявы аб звальненні, звальняецца шмат санітарак пенсіённага ўзросту.

- Інфекцыйная бальніца перапоўненая. Звычайных пацыентаў выпісваюць каб прымаць пацыентаў з каранавірусам, і пераразмяркоўваюць па раённых участковых лякарнях іпрафілакторыях/санаторыях.

- Колькасць заражаных хаваецца, на мінулым тыдні ў бальніцу прывезлі 6 дзяцей з падазрэннем на каранавірус.

- Цяжкія хворыя ляжаць у інфекцыйнай бальніцы, кантактныя ў

звычайнай.

- У інфекцыйнай бальніцы заражаныя ляжаць не ў боксах, а ў звычайных агульных палатах без тамбураў. На кожным паверсе толькі адзін туалет, душавая/ванная і агульны калідор.

- Для персаналу няма ні тамбураў ні іншых спецыяльна адведзеных месцаў, дзе можна правесці асабістую дэзінфекцыю і пераапрануцца.

- З медпрацаўнікамі пастаянна праводзіцца ідэалагічная праца пра тое, каб ніякая інфармацыя не выходзіла са сцен бальніцы.

- Рэспіратары, якімі карыстаюцца работнікі праходзяць дэзінфекцыю толькі раз на тыдзень, хоць абавязковая штодзённая дэзінфекцыя.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках