17 красавiка 2024, Серада, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У хакеіста каманды Лукашэнкі пагоршыўся стан лёгкіх

61
У хакеіста каманды Лукашэнкі пагоршыўся стан лёгкіх
ДЗМІТРЫЙ МЯЛЕШКА
ФОТА З САЙТА: TRIBUNA.COM

У Дзмітрыя Мялешкі быў дыягнаставаны каранавірус.

Жонка хакеіста каманды Лукашэнкі Дзмітрыя Мялешкі, у якога быў знойдзены каранавірус, распавяла пра ягоны стан, піша hockey.by.

- Тэмпературы ў Дзімы ўжо чатыры дні няма, і мы вельмі радаваліся гэтаму. Думалі, што неўзабаве ён ужо выздаравее. Але ўчора яму зрабілі КТ (кампутарная тамаграфія - заўв.), і ў яго пагоршыўся стан лёгкіх. Таму лячэнне прадаўжаецца, павялічылі дозу антыбіётыка. Дзён дзесяць ён яшчэ дакладна будзе ляжаць [у лякарні], - сказала Надзея Мялешка.

На мінулым тыдні ў экс-хакеіста нацыянальнай каманды Беларусі Дзмітрыя Мялешкі быў знойдзены COVID-19. У сям'і Мялешкі каранавірус не выяўлены.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках