25 красавiка 2024, Чацвер, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хамства Лукашэнкі: Як дыктатар выказваецца пра памерлых ад каранавірусу

39
Хамства Лукашэнкі: Як дыктатар выказваецца пра памерлых ад каранавірусу
ФОТА: REUTERS

Ці можа такое сказаць нармальны чалавек?

У Беларусі толькі з афіцыйных звестак, якія агучыла Міністэрства аховы здароўя, вядома пра сама менш чатыры смяротныя выпадкі пацыентаў, у якіх раней дыягнаставалі COVID-19.

Лукашэнка выказаўся толькі пра два з іх, піша kyky.org.

Сітуацыя першая: у Віцебску ў ноч з 30 на 31 сакавіка загінуў заслужаны актор Беларусі Віктар Дашкевіч. Ён блізу 50 гадоў прапрацаваў у мясцовым драмтэатры імя Якуба Коласа, і на момант смерці яму самому было 75 гадоў. Напярэдадні Дашкевіча некалькі разоў шпіталізавалі; у адной з медустановаў, дзе ён ляжаў, узятыя на каранавірусную інфекцыю аналізы далі станоўчы вынік. Да апошняга моманту Віктар знаходзіўся ў рэанімацыі, ягонае жыццё падтрымліваў апарат ШВЛ.

Як на смерць адрэагаваў Лукашэнка: «Мы падазраем, што ў Віцебску гэты актор памёр, і ў яго таксама быў да пнеўманіі і іншага яшчэ і гэты вірус. Ну мы ж прасілі (яму заўтра 80 гадоў будзе)... Чаго ты ходзіш па гэтай вуліцы, а тым больш працуеш? <...> Жонка здаровая (яна ж з мужам жыла), дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён, небарака, не вытрымаў. Паступіў з цяжкай пнеўманіяй, на ШВЛ ляжаў, ратавалі яго».

Сітуацыя другая: пра каго другі раз казаў дыктатар, дакладна сказаць нельга: ён не рабіў спасылак на канкрэтную асобу. Але, магчыма, гаворка ішла пра тое, што ў Віцебску ноччу 2 красавіка памёр 70-гадовы Уладзімір Сідараў.

Спачатку ён трапіў у аддзяленне хірургіі з дыягназам «трамбоз падкаленнага сасуда», потым, нягледзячы на высокую тэмпературу, быў адпраўлены лячыцца дадому. Праз два дні ён зноў вярнуўся ў медустанову – ужо з двухбаковай пнеўманіяй. Блізу пяці дзён Сідараў правёў у рэанімацыі на ШВЛ, дапамагчы яму не здолелі. Тэст на каранавірус у мужчыны быў станоўчым.

Як на смерць адрэагаваў Лукашэнка: «305 чалавек па ўсёй краіне – гэта мізэр! Слава табе, Божа, што столькі. Пра што гаворка – шаснаццаці толькі вентылююць лёгкія, падтрымліваюць іх, і то яны не праблемныя. У гэты час шуміху паднялі з нагоды чатырох памерлых, аднаго правяраем, у траіх нібыта пацверджаны каранавірус. Шарснёў [губернатар Віцебскай вобласці] учора мне даклаў, апошні выпадак у яго быў. Пытаюся, ну чаму гэты ў цябе памёр? А ён кажа: “Аляксандр Рыгоравіч, а як можна жыць з 135 кілаграмамі вагі?” Сэрца амаль не працуе, гэта не працуе, гэта баліць, тое баліць, букет хваробаў. І вірус атакуе слабых, у якіх няма імунітэту, ну і яму за 70 гадоў было».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках