19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У гадзіну ночы жонка суседа ў палаце памерла ў рэанімацыі»

21
«У гадзіну ночы жонка суседа ў палаце памерла ў рэанімацыі»

Падрабязнасці пра яшчэ адну смерць ад каранавірусу ў Менску.

Мянчук, шпіталяваны ў Менскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры, расказаў пра смерць Вольгі Дзеравянкі ад каранавірусу, пра якую стала вядома ўчора днём. Ягоны сусед у палаце – муж памерлай. Падрабязнасці ён апублікаваў у сацсетках, паведамляе тэлеграм-канал «Баста»:

– Знаёмцеся, Яўген Яўгенавіч Дзеравянка, 65 гадоў (мой сусед у палаце). Ягоная жонка памерла ад каранавірусу!

67 гадоў, Вольга, жонка і маці выдатных двайнятак, Сашы і Мікалая. Была. Жанчына 12 гадоў на пенсіі, яна рэдка хадзіла на вуліцу, усім забеспячэннем займаўся муж, калі пачалася эпідэмія каранавірусу, зусім перастала выходзіць.

Тыдзень таму яна пайшла ў паліклініку выпісаць рэцэпты на лекі (у жанчыны быў дыябет, з сэрцам праблемы).

29 сакавіка, у нядзелю, жанчына адчувала сябе дрэннавата. Ноччу памералі тэмпературу, +39 градусаў, выклікалі хуткую. Вольга адмовілася ад шпіталізацыі, прапісалі таблеткі парацэтамолу і з'ехалі. Жанчына заснула, удзень прыйшла ўчастковая лекарка, памералі тэмпературу, +39.4, лекарка паслухала, сказала, падазрэнне на пнеўманію.

На "хуткай" павезлі ў другую лякарню. Афармлялі, здавалі аналізы, пасля aспірыну, што дала лекарка, яшчэ дома, тэмпература была 37.1, з'явіўся настрой і ўпэўненасць, што ўсё будзе добра! На наступны дзень, у аўторак, Яўген прынёс перадачу, яго не пусцілі, таму што быў карантын. Жонка патэлефанавала, сказала, што атрымала перадачу і што адчувае сябе дрэннавата. Пасля 17-й Яўген тэлефанаваў, але жонка ўжо не адказвала (яна была ў рэанімацыі).

У гадзіну ночы Вольга памерла ў рэанімацыі. Дыягназ: сардэчная недастатковасць, у выніку ацёку лёгкіх!!

Яўгена запрасілі ў гэты дзень здаць тэст у паліклініцы! Тэмпература 36,6. Лёгкія чыстыя. Адправілі дадому на самаізаляцыю! У сераду ўвечары ў Яўгена паднялася тэмпература 37.4, дрыжыкі. Мужчына патэлефанаваў у хуткую (патлумачыў сітуацыю), яго забралі як кантакт 1 узроўню, пасля пошуку лякарні для людзей з 1 узроўнем кантакту Ягора прывезлі ў 1-ю лякарню!

Цяпер не вызначыць, дзе Вольга падчапіла вірус, ці калі хадзіла ў паліклініку, ці ад мужа, які жыў звычайным жыццём. Але чалавека ўжо няма.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках