25 красавiка 2024, Чацвер, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус дабраўся да Уздзенскага раёна

3
Каранавірус дабраўся да Уздзенскага раёна
ФОТА: ЕРА

У шпіталь забралі сям'ю супрацоўніцы «хуткай дапамогі».

Як паведамілі «Радыё Свабода» жыхары аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Менскай вобласці, у жанчыны, якая працуе ў Менскай лякарні хуткай дапамогі, выявілі станоўчы аналіз на каранавірус.

Яе муж расказаў журналістам, што жонка цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў Салігорску. Яго з дзецьмі і ўнукамі паклалі ў Уздзенскую лякарню.

«У жонкі на вірус станоўчы аналіз. Яна працуе на «хуткай», а там захварэў лекар. А нас ізалявалі, узялі тэсты, але вынік пакуль невядомы. Дачка, сын, унукі, усе ў адной палаце. У доме правялі дэзінфекцыю».

Ва Уздзенскім райвыканкаме сітуацыю не пракаментавалі, накіравалі ў Міністэрства аховы здароўя.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках