25 красавiка 2024, Чацвер, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі высветлілі, як доўга застаюцца заразнымі тыя, хто вылечыўся ад COVID-19

3
Медыкі высветлілі, як доўга застаюцца заразнымі тыя, хто вылечыўся ад COVID-19

Вынікі сведчаць на карысць сацыяльнай ізаляцыі.

Пацыенты, якія перахварэлі на каранавірус, застаюцца заразнымі цягам яшчэ, як мінімум, васьмі дзён. Нават калі больш не маюць сімптомаў хваробы, піша nv.ua.

Пра гэта сведчаць вынікі даследавання міжнароднай групы навукоўцаў, якія назіралі за пацыентамі з Covid-19 у Кітаі.

Навукоўцы сачылі за станам здароўя пацыентаў, вылечаных ад каранавірусу. Яны прадаўжалі браць мазкі з горла цягам некалькіх тыдняў пасля акрыяння.

«Мы высветлілі, што палова пацыентаў прадаўжала заставацца пераносчыкамі вірусу нават пасля таго, як у іх цалкам знікалі ўсе сімптомы хваробы», – тлумачыць Локеш Шарма з Школы медыцыны Ельскага ўніверсітэта.

З назіранняў навукоўцаў, з моманту заражэння вірусам праходзіць блізу пяці дзён да з'яўлення першых сімптомаў. А пасля лекавання – праходзіць ад аднаго да васьмі дзён перш, чым вылечаны пацыент перастае быць заразным.

Для паловы пацыентаў, за якімі вяліся назіранні, гэты паказнік быў 7-8 дзён.

На думку Лісін Сі, супрацоўніка Пекінскай лякарні, такія вынікі сведчаць на карысць сацыяльнай ізаляцыі.

«Калі ў вас былі лёгкія сімптомы Covid-19 і вы заставаліся дома, каб не заразіць іншых людзей, вам варта падоўжыць свой карантын як мінімум на адзін тыдзень, каб унікнуць рызыкі распаўсюджвання вірусу ад вас», – кажа Сі.

Да пацыентаў, у якіх больш няма сімптомаў каранавірусу, варта ставіцца як да патэнцыйных пераносчыкаў хваробы, канстатуюць аўтары даследавання.

Сі таксама мяркуе, што неабходныя далейшыя даследаванні для таго, каб зразумець, ці могуць людзі, якія перанеслі захворванне, быць заразнымі для навакольных цягам больш доўгага часу пасля паспяховага лекавання.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках