23 красавiка 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканская спявачка Pink заразілася каранавірусам

10
Амерыканская спявачка Pink заразілася каранавірусам
Фотa: ЕРА

Pink вылучыла мільён даляраў для барацьбы з COVID-19.

Амерыканская спявачка Pink заразілася каранавірусам і апісала сваё лекаванне. Яна расказала пра заражэнне SARS-CoV-2 у Twitter.

Яна і яе трохгадовы сын Джэймсан адчулі сімптомы COVID-19 два тыдні таму. Лекар спявачкі правёў тэст на каранавірус, і ён паказаў станоўчы вынік. Пасля гэтага ўся сям'я Pink правяла на карантыне 14 дзён і выконвала ўказанні лекара.

У цяперашні час спявачка цалкам вылечылася ад інфекцыі. «Усяго некалькі дзён таму мы правялі паўторны тэст, і цяпер, на шчасце, вынік быў адмоўным», – падзялілася яна.

Pink вылучыла 500 тысячаў даляраў у фонды надзвычайнай дапамогі ў Філадэльфіі і Лос-Анджэлесе для барацьбы з каранавірусам. Так яна хоча падтрымаць медсупрацоўнікаў, якія «кожны дзень змагаюцца на перадавой».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках