19 красавiка 2024, Пятніца, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лекары пачалі мітусіцца, калі зразумелі, што бацьку вельмі дрэнна»

6
«Лекары пачалі мітусіцца, калі зразумелі, што бацьку вельмі дрэнна»

Новыя падрабязнасці пра памерлага ад каранавірусу 60-гадовага менчука.

Ад каранавірусу ў Менскай гарадской інфекцыйнай лякарні ўчора ўвечары памёр 60-гадовы мужчына. З 23 сакавіка ён знаходзіўся на апараце ШВЛ.

Падрабязнасці тэлеграм-каналу «Баста» паведаміў хлопец дачкі памерлага Зміцер Касцючэнка. Паводле ягоных словаў, у сястры памерлага таксама пацверджаны каранавірус, яна ў цяжкім стане.

Раней Зміцер расказаў у сацсетках, як апынуўся ў лякарні:

– 12 сакавіка бацька маёй дзяўчыны захварэў на ВРВІ. У яго паднялася тэмпература (38.5), выклікалі лекара дадому – звычайны вірус, вось вам прэпарат – лячыцеся.

Праз час тэмпература не спадала, 17 сакавіка выклікалі «хуткую». Забралі. Дыягназ – аднабаковая пнеўманія. Пачалі лячыць, антыбіётыкі, усё такое. Стан толькі пагаршаўся: пачалася дыхавіца, стала цяжка дыхаць.

23 сакавіка жонка бацькі прыйшла ў лякарню даведацца, чаму стан пагоршыўся і няма станоўчай дынамікі. Лекары пачалі мітусіцца, зразумелі, што бацьку вельмі дрэнна – перавялі ў рэанімацыю, далі кіслародную падушку, да вечару стан пагоршыўся, падключылі ШВЛ.

Цяпер рэнтген паказаў двухбаковую пнеўманію.

Цягам усяго гэтага часу ў яго бралі мазкі. Першы быў адмоўны, другі нешта паміж каронай і на свіным грыпам, трэці (27 сакавіка) Covid-19.

Да трэцяга выніку ён ляжаў у 3 менскай лякарні. Пасля вызначэння «кароны» ў экстранным парадку перавезлі ў інфекцыёнку.

У дзень, калі ў бацькі выявілі «карону» мы ўжо ведалі, што ёсць такая праблема. Але не ад лекараў, а ад знаёмых.

Праз некалькі гадзінаў з намі звязаліся лекары і сказалі збірацца ў шпіталь, мы папрасілі застацца на хатнім карантыне, але нас папярэдзілі «калі жыць хочаце – едзьце з намі», давялося пагадзіцца.

Прыехаўшы ў лякарню, зразумелі, што з намі побач ляжаць патэнцыйныя хворыя. Побач ляжыць чалавек з двухбаковай пнеўманіяй, якога прывезлі сюды пасля таго, як даведаліся, што ў іншай лякарні ён ляжаў у адной палаце з пацверджаным каранавірусам. Іншыя людзі – гэта ўсё тыя ж кантакты першага ўзроўню, як і мы, альбо людзі, якія прыехалі з іншых краінаў з сімптомамі.

У гэты момант мы зразумелі, што бяспечней было б знаходзіцца дома.

3 красавіка ў 17:25 даведаліся, што тата дзяўчыны памёр.

Асобны дзякуй хочам перадаць лекару, які меў зносіны з намі і даваў надзею, вы вельмі добры чалавек! Мы цэнім вашу працу і працу ўсіх вашых калегаў, вам сілаў, цярпення і здароўя!

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках