29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савудаўская Арабія абвінаваціла Пуціна ў хлусні

27
Савудаўская Арабія абвінаваціла Пуціна ў хлусні

Заява была афіцыйна зробленая МЗС краіны.

МЗС Савудаўскай Арабіі назвала няпраўдай словы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна пра тое, што Савудаўская Арабія выйшла з угоды АПЕК+, каб ліквідаваць канкурэнтаў, якія здабываюць сланцавую нафту, паведамляе svoboda.org.

У каментары гэтага паведамлення кіраўнік МЗС краіны прынц Фейсал бен Фархан Аль Сауд заявіў, што «гэтыя словы цалкам пазбаўленыя праўды», паведамляе выданне Arabnews. Пры гэтым прынц адказваў не на словы прэзідэнта, а на паведамленні СМІ пра іх, якія, у сваю чаргу, цытавалі стэнаграму на сайце Крамля.

Міністр падкрэсліў, што менавіта Расея адмовілася падаўжаць угоду краін - вытворцаў нафты АПЕК+, і заклікаў яе прыняць «правільную пастанову» на нарадзе картэля 6 красавіка.

Раней адзін з удзельнікаў перамоваў міністраў энэргетыкі краін АПЕК і Расеі распавядаў агенцтву Bloomberg, што, пасля таго як расейскі міністр паведаміў аб выхадзе з угоды, ягоныя замежныя калегі былі ў такім шоку, што не ведалі, што сказаць.

У суботу нафта Brent на чаканні ўгоды каціравалася на ўзроўні 35 даляраў за барэль пасля рэкорднага падзення да 22 даляраў напачатку тыдня. Падзенне рынку адбылося пасля адмовы Расеі скарачаць здабычу. Масква спадзявалася выцесніць з рынку амерыканскіх вытворцаў сланцавай нафты, пісалі раней расейскія дзелавыя СМІ.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках