25 красавiка 2024, Чацвер, 17:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Трапіў жа я: у палату паклалі хворага з COVID-19»

15
«Трапіў жа я: у палату паклалі хворага з COVID-19»

Мянчук распавёў, як праходзіць лячэнне ў Гарадскім анкалагічным дыспансеры.

Мянчук, шпіталяваны ў Менскім гарадскім клінічным анкалагічным дыспансеры, распавёў у сацсетках, што да яго ў палату паклалі чалавека з пацверджаным дыягназам Сovid-19, паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Пры гэтым, вынікі ягоных уласных тэстаў пакуль невядомыя:

- Ох, хлопцы, трапіў жа я. Трэба было дома заставацца. А другой гадзіне ночы стала дрэнна Яўгену, моцныя дрыжыкі, пачало трэсці, у пот кідаць адначасова. Паклікалі лекара, памералі тэмпературу. 37,1, а была сёння 38,4. Прайшло 10 хвілін, пачало адпускаць.

Новы сусед, якога прывезлі ўначы, выдае: «Мне тэлефанавалі гадзіну таму, сказалі, што тэст пацвердзіўся». Для даведкі, у яго быў кантакт першага ўзроўню, прывезлі без сімптомаў.

Я спыняючы ў калідоры лекара, кажу, што ў чалавека пацвердзілі каранавірус, пытаюся, што далей. Яна сказала: «Дзіўна, звычайна нам кажуць». Спыталася ў яго прозвішча і пайшла. Прайшло паўтары гадзіны, <...> я ў лёгкім шоку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках