25 красавiка 2024, Чацвер, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці каранавірус знайшлі ў студэнткі з Віцебска

8
У Берасці каранавірус знайшлі ў студэнткі з Віцебска

Дзяўчына трапіла ў лякарню з падазрэннем на пнеўманію.

У Берасцейскай вобласці, паводле афіцыйных звестак, з'явіўся другі заражаны COVID-19. Аб захварэлай дзяўчыне паведамляе tut.by.

Са слоў чытачкі выдання, каранавірус выявілі ў студэнткі з Віцебска, якая ляжала ў Цэнтральнай гарадской лякарні Берасця.

- Яна прыехала дадому, трапіла ў шпіталь з падазрэннем на пнеўманію. Некалькі чалавек былі з ёй у палаце. Адна з яе суседак - супрацоўніца адной з медустаноў Берасця. Усіх уначы перавезлі ў абласную інфекцыйную лякарню [інфекцыйнае аддзяленне Берасцейскай абласной клінічнай лякарні]. Бацькоў дзяўчыны - таксама, - распавяла чытачка.

Дзяўчыне 20 гадоў, вучыцца ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Пасля пераходу ВНУ на дыстанцыйнае кіраванне яна паехала ў Берасце. У тэлефоннай размове з tut.by пацыентка пацвердзіла, што ў яе знайшлі каранавірус. Цяпер яна ў адзіночнай палаце інфекцыйнага аддзялення Берасцейскай абласной клінічнай лякарні.

- Разам са мной усю палату шпіталізавалі, усіх сваякоў.

У ЦГБ яна праляжала тры дні. Разам з ёй у палаце ляжалі пяць чалавек.

- Усе кантакты першага ўзроўню перавялі ў інфекцыйную лякарню, - паведаміў галоўны лекар ЦГБ Алег Вялічка.

Журналісты не здолелі датэлефанавацца да першага намесніка галоўнай управы аховы здароўя Берасцейскага аблвыканкама Аляксандра Карнелюка, каб удакладніць, колькі ўсяго кантактаў першага ўзроўню другой афіцыйнай пацыенткі з каранавірусам былі ўзятыя пад назіранне.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя, на 3 красавіка ў Беларусі 351 выпадак інфікавання каранавірусам. У лідарах - Менск і Віцебская вобласць. У Берасцейскай вобласці на сёння пацверджаныя 2 выпадкі. Першым стаў жыхар Столінскага раёна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках