1 чэрвеня 2020, панядзелак, 22:14
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Разам са мной у пластыкавай капсуле транспартавалі лекарку-тэрапеўта»

1
«Разам са мной у пластыкавай капсуле транспартавалі лекарку-тэрапеўта»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Жыхар Крычава распавёў аб эпідэміі COVID-19.

Жыхара Крычава Аляксея Радчанку шпіталізавалі з дыягназам «пнеўманія». Спачатку ён знаходзіўся ў Цэнтральнай раённай лякарні ў Крычаве, а потым быў дастаўлены ў Магілёўскую інфекцыйную лякарню. Разам з ім у абласны цэнтр даставілі лекарку-тэрапеўта з Крычава, пра якую мы ўчора пісалі.

Аляксей распавёў падрабязнасці тэлеграм-каналу «Баста»:

- На днях я прыйшоў у лякарню з дыягназам пнеўманія. Мяне тут жа лекары Крычаўскай ЦРБ ізалявалі і забралі ў асобны бокс, абсталяваны апаратам ШВЛ, таксама там ёсць магчымасць атрымліваць кісларод. Лякарня наша добрая і лекары таксама. Праз пару гадзін чакання мяне са спецыяльнымі сігналамі павезлі на хуткай з падазрэннем на каронавірусную інфекцыю ў Магілёўскую інфекцыйную лякарню, дзе я прабыў у ізаляцыі два дні, пакуль рабілі адпаведныя тэсты.

Дзякуй Богу, «кароны» ў мяне не знайшлі, таму перавялі ў звычайную палату, дзе я цяпер і знаходжуся. Разам са мной транспартавалі хворую на каранавірус на рэанімабілі ў спецыяльнай капсуле пластыкавай Ірыну Зылёву, яна працуе ў Крычаве падлеткавым тэрапеўтам, я яе ведаю выдатна. Мы цяпер ляжым у адным будынку, толькі я - на трэцім паверсе ў палаце, а яна - на першым у боксе.