29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіталі перапоўненыя, людзі ляжаць у калідорах»

48
«Шпіталі перапоўненыя, людзі ляжаць у калідорах»
Фото: tut.by

Лекарам у горадзе бракуе масак і іншых сродкаў абароны.

Жыхарка Віцебска Святлана Навельская апублікавала відэа, у якім распавяла пра тое, якая сітуацыя цяпер на вуліцах і ў шпіталях абласнога цэнтра. Прэс-служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» прыводзіць тэкст відэароліка.

- Цяпер дзень, гуляем на вуліцы, робім высновы, што людзей вельмі мала, - кажа яна. - Вельмі мала, нягледзячы на тое, што надвор'е нармальнае. Кожны трэці чалавек - у масках. Што тычыцца крамаў, то людзі амаль усе таксама ў масках. Прадаўцы працуюць у масках. Некаторыя працуюць яшчэ ў пальчатках. Людзі таксама ходзяць у пальчатках у крамы. Адразу складаюць прадукты не ў прадуктовы кошык, а непасрэдна ў свае сумкі і пакеты каб менш мець кантакт з прадуктамі, нейкімі паверхнямі і гэтак далей. Многія людзі носяць з сабой усякія розныя аэразолі, антысептыкі для рук, якімі рукі апрацоўваюць. Машын вельмі шмат у дварах, Усё гэта зразумела. Людзі стараюцца ізалявацца, сядзець дома. Менш наведваць публічных месцаў.

Аднак хочацца сказаць адразу пра прадпрыемствы, заводы нашага горада. Яны працуюць у звычайным рэжыме. Ніводнае прадпрыемства на сёння не абвясціла карантын. І людзі наведваюць працу, хтосьці, вядома, пераходзіць на 4-дзёнку, але мне здаецца, што гэта сутнасці справы не мяняе. Досыць і чатырох дзён, калі людзі маюць стамсункі паміж сабой і маюць кантакт адзін з адным. Што тычыцца саміх заводаў - ведаю, што некаторых людзей менавіта пенсійнага ўзросту, якія працуюць, пераводзяць на хатнюю, дыстанцыйную працу.

Таксама на многіх прадпрыемствах, у банках, крамах, аптэках людзі працуюць у масках, хтосьці працуе ў пальчатках. І гэта радуе, што людзі хоць нейкім чынам спрабуюць самі сябе засцерагчы.

Дапаможа маска ці не - гэта ўжо вызначаць кожнаму. Але хоць штосьці лепш, чым наогул нічога. Яшчэ трэба сказаць, надаць увагу лякарням, паліклінікам. Усе находзяцца на карантыне. Гэта значыць, трапіць у лякарню для перадачы нават пацыентам фактычна немагчыма. Паўсюды стаіць ахова і ў некаторых лякарнях нашага горада - міліцыянты, якія таксама сочаць за рэжымам, каб ніхто старонні ў шпіталі не пранікаў. Стаіць кошык, у якую людзі складаюць свае перадачы для канкрэтных пацыентаў.

Сярод маіх знаёмых, прыяцеляў ёсць людзі якія ляжаць цяпер у шпіталях з дыягназам пнеўманія. З аднабаковай пнеўманіяй, двухбаковай. Якая развіваецца вельмі хутка. Яшчэ раніцай чалавек адчуваў сябе добра, пад вечар у яго падымаецца тэмпература. Спачатку 37,5, потым да 40 даходзіць. Чалавек не можа самастойна збіць тэмпературу. Ён вымушаны выклікаць хуткую дапамогу. Натуральна, хуткая дапамога адразу забірае ў лякарню. Гэта значыць, дома ўжо не пакідае.

Лякарні запоўненыя і перапоўненыя. Ёсць людзі, якія ляжаць на калідорах. Адзін з маіх знаёмых кажа, што паступіў, аддзяленне запоўненае, але тым не менш паклалі ў палату.

Адразу хочацца перайсці да пытання дактароў, медсясцёр, малодшага медперсаналу. Ім нізкі паклон. Тая праца, якую яны выконваюць, дарагога каштуе. Хаця ведаю, людзі, з якімі калісьці працавала ў шпіталях, кажуць, што вельмі бракуе масак, вельмі бракуе экіпіроўкі для самаабароны.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках