26 красавiка 2024, Пятніца, 0:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць ахвяр каранавірусу ў Іране перавысіла паказчыкі Кітая

3
Колькасць ахвяр каранавірусу ў Іране перавысіла паказчыкі Кітая

Пры гэтым звесткі Ірана і Кітая, магчыма, скажоныя ў меншы бок.

Паводле інфармацыі на вечар 3 красавіка, у Іране ад каронавіруснай хваробы COVID-19 памерлі 3452 чалавекі, паведаміў на брыфінгу ў Тэгеране афіцыйны прадстаўнік міністэрства грамадскага здароўя краіны Кіянуш Джаханпур. Пра гэта піша gordonua.com са спасылкай на IRNA.

Такім чынам, колькасць смяротных выпадкаў у Іране стала вышэйшай, чым у Кітаі, калі верыць афіцыйным звесткам з гэтых дзяржаў. Нацыянальны камітэт аховы здароўя КНР раніцай 4 красавіка заявіў аб 3326 памерлых у мацерыковай частцы краіны.

Іранскія ўлады адзначаюць, што агульная колькасць інфікаваных дасягнула 55 743 (сёмае месца ў свеце).

Як пісала агенцтва Bloomberg, у выведцы ЗША мяркуюць, што Кітай утойваў сапраўдныя маштабы эпідэміі, а звесткі з шэрагу іншых дзяржаў, уключаючы Іран, скажоныя.

Успышка каронавіруснай інфекцыі COVID-19 пачалася ў снежні 2019 года ў Кітаі. 11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла распаўсюджванне каранавірусу пандэміяй.

Паводле інфармацыі амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса на 4 красавіка, агульная колькасць інфікаваных у свеце перавысіла 1,13 млн, з іх больш за 233 тысячы ачунялі, а блізу 60 тысяч памерлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках