25 красавiка 2024, Чацвер, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: на вуліцах Лондана з'явіліся дзікія алені

11
Фотафакт: на вуліцах Лондана з'явіліся дзікія алені

Блізу двух дзясяткаў жывёл адпачываюць на траве побач з жылымі дамамі.

Дзікія алені, скарыстаўшыся тым, што праз пандэмію каранавіруса людзі цяпер сядзяць па дамах, выйшлі на пустынныя вуліцы Усходняга Лондана.

Гэтых аленяў у раёне Харольд-Хіл ведаюць - яны жывуць у парку па суседстве.

На днях 50-гадовы Дын Зетар са здзіўленнем убачыў каля двух дзясяткаў жывёл, якія адпачываюць на траве побач з жылымі дамамі, паведамляе svidok.online са спасылкай на Sun.

«Я думаю, гэта таму, што ў горадзе стала цішэй, - кажа Дын Зетар. - Жыхары проста пакінулі іх у спакоі, і сабакі не брахалі і не палохалі іх... Гэта быў выдатны пачатак дня».

Ён сцвярджае, што бачыў аленяў у горадзе ўжо двойчы: «Яны проста ляжалі там і жавалі траву...»

З'яўленне дзікіх жывёл на вуліцах гарадоў у Вялікабрытаніі - ужо не навіна. Раней паведамлялася пра коз, што гулялі ў горадзе Ландзідна ва Уэльсе.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках