У сэрвісны цэнтр пад Менскам прыгналі замініраваны BMW X6
22- 4.04.2020, 18:37
- 42,360
Гранату пад дном машыны на расейскіх нумарах знайшоў супрацоўнік сэрвіснага цэнтра.
У сэрвісны цэнтр вёскі Цна каля Менска быў прыгнаны замініраваны аўтамабіль. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал МУС. Падчас агляду BMW X6 на расейскіх нумарах супрацоўнік цэнтра пад дном машыны знайшоў прымацаваную гранату, пасля чаго выклікаў міліцыю.
Граната была абясшкоджаная сапёрамі. Супрацоўнікі праваахоўных органаў і следчыя працуюць на месцы здарэння.