18 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскую «дзясятку» перапрафілявалі пад пнеўманію

5
Менскую «дзясятку» перапрафілявалі пад пнеўманію

Адзін з медыкаў інфікаваны каранавірусам.

З 3 красавіка Менская 10-я гарадская клінічная бальніца лечыць пацыентаў з пнеўманіяй з пацверджаным дыягназам COVID-19 і з падазрэннем на каранавірусную інфекцыю. Пра гэта belsat.eu распавяла лекарка, якая працуе ў 10-м шпіталі, і пацвердзіў фельчар адной з падстанцый хуткай дапамогі.

Са слоў лекаркі, толькі за 3 красавіка ў «дзясятку» даставілі 30 чалавек з дыягназам пнеўманія. Усіх пацыентаў, якія раней былі на лячэнні, выпісалі або перавялі ў іншыя бальніцы. Таксама крыніца «Белсата» пацвердзіла, што ў аднаго з медыкаў 10-й бальніцы пацверджаны дыягназ COVID-19.

Усяго ў 10-й гарадской клінічнай шпіталі 1 070 месцаў для хворых.

Фельчар Менскай хуткай, які сам цяпер стаў кантактам першага ўзроўню, распавёў, што за мінулы вечар і ноч у Менску шпіталізавалі больш за 90 пацыентаў з каранавірусам.

«Гэта былі менавіта не кантакты, а COVID-станоўчыя пацыенты. Я асабіста завёз дваіх, мой калега - 5 чалавек. А ў горадзе ўсяго 11 падстанцый», - кажа ён.

ФОТА: «БЕЛСАТ»

«З рэанімацыі вывезлі пацыентаў з іншымі дыягназамі, развезлі іх па іншых лякарнях. У «дзясятцы» працуюць цяпер толькі на прыёме COVID. Фармальна пачынаюць рабіць гэта 6 красавіка але я ўчора ўжо завёз туды дваіх. Прычым абодва - медыкі: медсястра той жа бальніцы і неўролаг з лякарні хуткай дапамогі», - кажа суразмоўца «Белсата».

Акрамя таго, ён кажа, што неўзабаве пад пнеўманіі могуць перапрафіляваць 8-ю бальніцу, якая спецыялізуецца на гінекалогіі, і 11-ю рэабілітацыйную.

Фельчар скардзіцца, што медыкам - вельмі цяжка: сярод іх шмат кантактаў першага ўзроўню, але адпаведнае абследаванне праходзяць далёка не ўсе.

«Даводзіцца хадзіць на працу, пакуль не адчуеш сімптомаў», - дадае мужчына.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках