Іларыёнаў: За правал нармандскай сустрэчы па ўказанні Пуціна Суркову адбілі нырку? Такія чуткі былі
6- 4.04.2020, 21:25
- 64,739
Экс-дарадца Пуціна распавёў пра магчымыя «ўдасканаленні метадаў працы з персаналам».
Былы дарадца прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона ў Вашынгтоне Андрэй Іларыёнаў у інтэрв'ю заснавальніку выдання «Гордон» Дзмітрыю Гордону адказаў на пытанне пра адбітую нырку экс-памочніка Пуціна Уладзіслава Суркова пасля сустрэчы ў Парыжы.
Гордон спытаў, ці праўда, што за правал нармандскай сустрэчы Суркову па ўказанні кіраўніка Крамля адбілі нырку супрацоўнікі Федэральнай службы аховы.
«Я не ў курсе. Такія пагалоскі былі. ...Прынамсі калі я працаваў у адміністрацыі, такія метады там не ўжываліся. Можа быць, адбылося ўдасканаленне метадаў работы з персаналам? Мне цяжка гэта каментаваць», - адказаў Іларыёнаў.
Ён лічыць Суркова «актыўным рэалізатарам» ідэі аб «Наварасіі».
«Сама ідэя як такая, вядома, зарадзілася ў самога Пуціна. А там ужо шмат іншых людзей былі прыцягнутыя для таго, каб рэалізоўваць гэтую ідэю. І ў якасці актыўнага рэалізатара гэтай ідэі, вядома, быў у тым ліку і Суркоў», - патлумачыў экс-дарадца Пуціна.