29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ад лекараў патрабуюць: бачыце сімптомы каранавіруса - пішаце пнеўманія»

51
«Ад лекараў патрабуюць: бачыце сімптомы каранавіруса - пішаце пнеўманія»
ФОТА: TASS

Беларускія ўлады паўтараюць памылкі Італіі і Кітая.

Мазырскі YouTube-канал «Зваротны адлік» распавёў пра сітуацыю з каранавірусам у рэгіёне. Канал агучыў звесткі па Мазыры, Калінкавічах, Буда-Кашалёве, Лельчыцах, Светлагорску.

Аўтар канала таксама кажа са спасылкай на ўласныя крыніцы, што ўлады патрабуюць ад медыкаў хаваць інфармацыю пад пагрозай звальнення:

«Ад лекараў патрабуюць: бачыце сімптомы каранавіруса – пішаце «пнеўманія», каб не псаваць статыстыку. Любы, хто напіша хоць нешта пра каранавірус - заяву на звальненне. Гэтая інфармацыя ад супрацоўнікаў бальніцы.

Мы паўтараем памылкі Італіі і Кітая. Калі б улады Кітая паслухалі лекара Ай Фэнь 17 лістапада, ...17 лістапада, то бок маўчалі больш за месяц!!! Калі б не маўчалі, то Кітай змог бы экстрана ачапіць невялікую вобласць і цалкам падавіць гэты вірус у зародку.

Цяпер вельмі важная салідарнасць усіх жыхароў Беларусі. Дапамагайце лекарам, заставайцеся дома і распавядзіце сваім сябрам і блізкім пра сур'ёзнасць эпідэміі. Гуляючы на вуліцах, мы распаўсюджваем інфекцыю, мы паралізуем працу медыкаў. Карантын важны для таго, каб расцягнуць заражэнне ў часе, каб разгрузіць бальніцы і гэтым самым выратаваць нашых людзей. Памятайце пра гэта, застаньцеся дома, падтрымайце народны карантын».

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках