24 красавiка 2024, Серада, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекар з Гішпаніі: Беларуская ўлада не пацягне COVID-19

10
Лекар з Гішпаніі: Беларуская ўлада не пацягне COVID-19

Хвароба можа прыняць катастрафічныя прапорцыі для людзей і эканомікі.

Беларускі лекар-траўматолаг Аляксей Носаў з Гішпаніі, які заразіўся каранавірусам, у інтэрв'ю «Белсату» апісвае свае сімптомы, раіць, як абараняцца ад заразы, а таксама распавядае, чаму беларуская ўлада не пацягне COVID-19.

- Як вы сябе адчуваеце?

- Я адчуваю сябе нядрэнна. Усе сімптомы можна апісаць словамі «трошкі» і «ледзь-ледзь». Лёгкае здушванне ў грудной клетцы, лёгкае пакашліванне, лёгкае здушванне скроняў, але першым сімптомам ў мяне была страта нюху. Такім чынам я гэта ўсё заўважыў. Тэмпературы няма.

- Вам пашанцавала, Вы захварэлі ў даволі лёгкай форме і лечыцеся дома. Што можна прапанаваць людзям, якія будуць вымушаныя змагацца з вірусам самастойна, бо зразумела, што бальніцы не могуць прыняць усіх пацыентаў.

- Вы маеце рацыю, ёсць некалькі формаў хваробы.

Вядома, ёсць сэнс у гігіене. Вірус не лятучы, для перамяшчэння ён выкарыстоўвае вадкасці. Сам вірус падобны на шарык, які кідаеш у мішэнь. Я раю рабіць солевы раствор: на шклянку вады сталовая лыжка солі і можна дадаць пару кропель ёду. Гэтым вы добра прапалошчаце насаглотку, асабліва калі вы аднекуль вяртаецеся і трэба пачысціць. Апошнія пару гадоў усе кітайцы п'юць з тэрмаса гарачую ваду. Яны робяць гэта і на працы і дома. Кітайскія эпідэміялогіі таксама гавораць, што трэба пастаянна піць ваду і прамываць насаглотку.

- Ці дапаможа карантын?

- Калі мы захаваем правілы карантыну, мы захаваем шмат жыццяў, у тым ліку і пажылых людзей і аслабленых хваробамі. Таму карантын дзейнічае. У Гішпаніі, Італіі пацярпела больш за ўсё людзей праз кантакты. У іх звычка цалавацца пры сустрэчы, пастаянна абдымацца. Таму вельмі шмат заражэнняў адбылося да ўступлення ў карантын.

- Цяпер у Гішпаніі жорсткі карантын, усё зачынена, хадзіць у найбліжэйшыя крамы можна толькі па самае неабходнае. Ці дасягнула Гішпанія піка хваробы?

- Галоўная бітва з гэтым вірусам адбываецца ў навукова-даследчых лабараторыях, а не ў шпіталях. Наша задача дажыць да вакцыны. Адпаведна мінімальная колькасць заражаных людзей адпавядае максімальнай колькасці выратаваных жыццяў. Не бойцеся, выконвайце правілы.

- З таго, што Вы бачылі, які інцыдэнт больш за ўсё ўразіў вас?

- Колькасць заражэнняў таксама залежыць ад рэгіёна. Больш за ўсё іх у Мадрыдзе, Каталоніі. Я знаходжуся ў Валенсіі. За свае дзяжурствы я максімум шпіталізаваў шэсць чалавек. Яны былі не цяжкія, але ўжо з пнеўманіяй. Усе былі ў сталым узросце. Смяротнасць па ўсёй Гішпаніі назіраецца, але ў некаторых гарадах менш, а ў некаторых больш. Пакуль незразумела на піку мы ці не. У адзін дзень ёсць абнадзейлівыя вынікі, у другі - горай. Сэнс у тым, каб згуртавацца і не заразіцца. І карантын - гэта палка з двума канцамі. Гэта не толькі выратаванне жыццяў, але і эканамічны аспект.

- Што Вы думаеце пра тое, што адбываецца ў Беларусі?

- Сэнс у тым, што ўлада не разумее, пра што ідзе гаворка. Яны баяцца панікі, і гэта зразумела. Улада не пацягне COVID-19 ні фізічна, ні эканамічна... зручных для Лукашэнкі людзей трэба памяняць на прафесіяналаў.

На жаль, у нашай краіне гэта немагчыма. Пакуль людзі пішуць пра выпадкі, якія не пацвярджаюцца лекарамі, пакуль улады хаваюць рэальныя статыстычныя звесткі, мы не на карантыне, як адзіная еўрапейская краіна, акрамя Швецыі. Усё гэта спрыяе таму, што хвароба можа прыняць катастрафічныя прапорцыі для людзей і эканомікі.

Справа не ў статыстыцы. Трэба ведаць, што гэта за вірус, як ён распаўсюджваецца, як ад яго абараніцца. Беларусам не ўпершыню выконваць нормы і ўказанні. Выконвайце дыстанцыю, карыстайцеся сродкамі гігіены, рабіце вільготную ўборку. Паважайце адзін аднаго, таму што сэнс у тым, што калі я нашу абарону, я абараняю і іншых. Той, хто смяецца і ходзіць без маскі, можа быць бессімптомным носьбітам і заражаць іншых пажылых людзей, людзей з аслабленым здароўем.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках