20 красавiка 2024, Субота, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знакамітай беларускай біятланістцы Святлане Парамыгінай споўнілася 55 гадоў

5
Знакамітай беларускай біятланістцы Святлане Парамыгінай споўнілася 55 гадоў
ФОТА: TUT.BY

Спартоўка тройчы станавілася чэмпіёнкай свету на розных дыстанцыях.

Знакамітай беларускай біятланістцы Святлане Парамыгінай 5 красавіка споўнілася 55 гадоў, паведамляе pressball.by.

Святлана Парамыгіна нарадзілася 5 красавіка 1965 г. у Екацярынбургу. Савецкая і беларуская біятланістка. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1994 года ў спрынце, трохразовая чэмпіёнка свету ў розных дыстанцыях (1990, 1991, 1994), двухразовая прызёрка чэмпіянатаў свету (1993), уладальніца Кубка свету сезона-1993/94.

Пераможца летніх чэмпіянатаў свету (1997 г., 1998) і срэбная прызёрка (1999); чэмпіёнка Еўропы (1995), сярэбраны (2000) і бронзавы прызёр (1996 г.); чэмпіёнка СССР (1989), уладальніца Кубка СССР (1990).

Найлепшая спартоўка Беларусі (1994); узнагароджаная медалём НАК Беларусі «За выдатныя заслугі» (2002). Заслужаная майстар спорту СССР (1991). Заслужаная майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1994).

Скончыла Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Жыве ў Менску. Па заканчэнні біятлоннай кар'еры стала працаваць спартыўнай журналісткай, доўгі час працавала ў «Прессболе».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках